У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў праведзены чарговы дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Рэкалекцыі правёў пробашч лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Віталій Слука SP.
Дні засяроджання дапамагаюць семінарыстам асвяжыць розум і памяць, нанова паразважаць над кірункам свайго жыцця, перагледзець прыярытэты, каб тыя, хто ідзе дарогай свайго паклікання, не страцілі яго сэнс і каштоўнасць.
Прыводзячы прыклады такіх біблейскіх фігур, як апостал Філіп, кіраўнік мытнікаў Закхей і злачынца Дысмас, рэкалекцыяніст распавядаў пра спосабы рэалізацыі паклікання і дапамагаў семінарыстам пераносіць гэтыя прыклады на саміх сябе.
Засвоіць атрыманыя веды дапамагала паўгадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Кульмінацыяй дня засяроджання стала святая Імша – такім чынам семінарысты маглі ўзгадаць, што гэта крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця.
для друку