Моцная навальніца, якая прыйшла з боку Польшчы і абрынулася на заходнюю Беларусь вечарам у пятніцу, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Як пішуць у сацсетках жыхары абласнога цэнтра, ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле. Прычым, адрамантаваць нахілены крыж на каталіцкім храме ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Выпускнікі катэхетычных курсаў у Гродне атрымалі дыпломы
11 чэрвеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ўрачыстай святой Імшой завяршыўся акадэмічны год у студэнтаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымала дыпломы і біскупскае бласлаўленне. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі яе а. д-р Андрэй Шчупал, кс. Юзаф Трубовіч і кс. Антоній Грэмза. У гаміліі іерарх звярнуў увагу студэнтаў на ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс у Гродне: вынікі і задачы (+відэа)
У Гродне з 24 па 26 мая праходзіў Эўхарыстычны кангрэс. Яго правядзенне было прымеркаванае да 25-гадовага юбілею ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі і аднаўлення касцельных структур у Беларусі. Таксама ў гэтыя дні біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 25-годдзе атрымання біскупскай паслугі: «Гэты кангрэс, гэты вялікі юбілей – 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі ёсць тым момантам, калі можам падзякаваць Пану Богу за ўсе ...
Читать далее »У Гродне адышоў у вечнасць украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук
У ноч з 26 на 27 мая памёр арцыбіскуп Пётр Мальчук, ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Адбылося гэта ў Гродне, дзе іерарх прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, паведамляе kmc.in.ua. Сёння, у 18 гадзін, будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, пацвердзіў капелан памерлага арцыбіскупа а. Матэуш Адамскі. 25 мая, у другі дзень Эўхарыстычнага кангрэсу, арцыбіскуп Пётр ...
Читать далее »Гродна: апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)
Апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне быў прысвечаны значэнню Божай Міласэрнасці для сучаснага грамадства. З рэфератам на гэтую тэму выступіў папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі. Падзея адбылася 26 мая ў Гродзенскай семінарыі ў зале Яна Паўла ІІ. У сваім дакладзе кардынал звярнуў увагу на тры аспекты Божай міласэрнасці. Гэта, па-першае, Бог ёсць міласэрны, па-другое, мы патрабуем Божай міласэрнасці, па-трэцяе, маючы ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс: што немагчыма для чалавека – магчыма для Бога (+відэа)
У сераду, 25 мая, у катэдральным касцёле ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў даклад: “Адраджэнне Касцёла ў Беларусі як дар Божай Міласэрнасці”. Гэта адбылося на Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіць у Гродне з 24 па 26 мая і прымеркаваны да святкавання 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гісторыя гэта была часам ...
Читать далее »У Гродне працягвае працу Эўхарыстычны кангрэс (+відэа)
У сераду, 25 мая, у касцёле Адшукання Святога Крыжа, які знаходзіцца пры Гродзенскай духоўнай семінарыі, адбылася другая канферэнцыя кангрэсу. На мерапрыемстве прысутнічалі святары як з Беларусі, так і з Польшчы, Літвы, Украіны. З дакладам на ёй выступіў біскуп з польскага горада Элк Ежы Мацур. Яго даклад быў прысвечаны Эўхарыстыі і місіям. Біскуп адзначыў, што місія Касцёла – гэта працяг місіі ...
Читать далее »Першы дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне завершыўся Імшой у катэдры
Яе ўзначаліў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч. Храм быў запоўнены вернікамі, прысутнічала больш за сотню святароў. Напачатку Імшы ўсіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Ён звярнуўся да людзей на беларускай, польскай і літоўскай мовах. Ён папрасіў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўзначаліць гэту Імшу. Мітрапаліт павіншаваў гродзенскіх вернікаў з 25-гадовым юбілеем ўтварэння іх дыяцэзіі, а біскупа Аляксандра Кашкевіча таксама і ...
Читать далее »У Гродне адбылося адкрыццё Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)
Мерапрыемства распачалося 24 мая і будзе працягвацца да 26 мая. Яно прымеркавана да 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Года Божай міласэрнасці. Пачаўся кангрэс у Гродзенскай духоўнай семінарыі са спеву гімна “Магутны Божа” ў зале Яна Паўла ІІ. Дарэчы, зала была поўная. Акрамя святароў і гасцей з Беларусі, на ўрачыстасць прыехалі духоўныя асобы з суседніх Польшчы і Літвы. Адкрыў ...
Читать далее »Семінарысты з Гродна сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі
Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае да таго, каб мы сведчылі аб сваёй веры не толькі словамі, але, у першую чаргу, праз прыклад свайго жыцця. Менавіта гэтаму вучацца семінарысты падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі. На мінулым тыдні клерыкі ў чарговы раз сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі ў вёсцы Галавічполле і ўпершыню наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!