Архив меток: Гродна

Айцец Андрэй Крот: “Варта арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў”

 “Мяркую, не трэба абмяжоўваць нашае імкненне да адзінства адным тыднем, а арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў», — выказаў думку а. Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Мне здаецца, што Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, на жаль, мала дапамагаюць імкненню да адзінства. Пра іх амаль не гаворыцца ў цэрквах ...

Читать далее »

У гродзенскай катэдры адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян

21 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Гродна. Пачатак у 18.00. “Удзел у гэтым набажэнстве разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій нашага горада будзе знакам адзінства з усім Каталіцкім Касцёлам, які з 18 студзеня перажывае Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян, — адзначае ...

Читать далее »

Гродзенскія «Анёлы дабра» і св. Мікалай наведалі дзіцячы абласны шпіталь

Ужо прайшлі Калядныя святы, аднак у нядзелю, 15 студзеня, да дзетак у дзіцячую абласную бальніцу ў Гродне завітаў св. Мікалай разам з валанцёрамі гродзенскага “Карытас” у рамках праекта «Анёлы дабра». У кожнай палаце хлопцы і дзяўчаты вельмі радасна і цёпла сустракалі гасцей. У гэты вечар было расказана вельмі шмат вершаў і заспявана песень, а таксама шмат разоў дзеці вадзілі карагоды. ...

Читать далее »

Дзеці з гродзенскай парафіі выступілі з калядным канцэртам у вайсковай частцы

8 студзеня дзіцячы хор «Містэрыюм» з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы «6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады». Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар, радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі. Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання адбудуцца ў Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі

З 6 па 8 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «…прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2,2)«. Прыняць удзел у духоўных практыкаваннях запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Аб удзеле ў рэкалекцыях трэба паведаміць ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правядзе адвэнтавыя рэкалекцыі ў гродзенскай катэдры

З 16 па 18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае парафіян і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях. Праграма: Пятніца, 16 снежня 09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай; 17.00 – св. Імша з навукай для ...

Читать далее »

Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі: актуальная задача – кнігі ў інтэрнэце

Католікі чытаюць! У гэтым перакананы дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі. Прычым, сваё меркаванне кс. Тадэвуш Крыштопік пацвярджае фактамі – у выдавецтве ад яго заснавання ў 1994 г. было рэалізавана 277 выданняў. І сёння яно прапануе чытачам карысныя кнігі, у тым ліку катэхетычнага і душпастырскага напрамку, друкуе рэлігійную літаратуру, папулярную сярод вернікаў.  Напрыклад, катэхізіс для дарослых “Ці верыш ты ў Сына Божага” ...

Читать далее »

Гродзенскі ксёндз запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні

Святар-бард спявае пад гітару пра Міласэрнага Збавіцеля. Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч у парафіі Квасоўка запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Ксёндз вядомы сваімі талентамі не толькі ў роднай парафіі, дзе ён часта спявае, але і ў іншых гарадах, якія наведвае святар. Напрыклад, нядаўна кс. Тадэвуш праводзіў адвэнтовыя рэкалекцыі ў Гомелі і таксама парадаваў мясцовых католікаў сваімі ...

Читать далее »

55-я гадавіна зруйнавання Вітаўтавай Фары: “у гэты касцёл хадзіла ўся мая сям’я”

У ноч з 28 на 29 лістапада 1961 г., рашэннем тагачасных камуністычных уладаў была варварскім чынам знішчана Вітаўтава Фара, памяць пра князя Вітаўта, нямы сведак шматвяковай гісторыі Гродна. Вітаўтава Фара, ці касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, які завецца паўсюдна касцёлам Маці Божай, была пабудавана па распараджэнні Вялікага князя Літоўскага Вітаўта ў 1392 г. Касцёл быў узведзены на рынкавай плошчы, якая сфарміравалася ...

Читать далее »

Адзіны ў Беларусі музей царкоўнай Уніі ствараецца ў Гродне

Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць. Як не дзіўна, музея, які б расказваў пра гісторыю беларускіх грэка-католікаў, у краіне няма. Нягледзячы на тое, што за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай уніяцтва было самай масавай канфесіяй у Беларусі. Першы крок да паўнавартаснага музея — стварэнне музейнай экспазіцыі ў будынку парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне. На дадзеным ...

Читать далее »