З 6 па 8 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «…прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2,2)«. Прыняць удзел у духоўных практыкаваннях запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Аб удзеле ў рэкалекцыях трэба паведаміць да 3 студзеня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Кантактныя нумары:
+37529 695 24 69 (кс. Валеры Быкоўскі);
+37529 744 99 61 (кс. Андрэй Лішко);
(80152) 77-02-34 (семінарыя).
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!