Архив меток: граматыка

“Нас кінулі на грошы… Задзяўбло ўсё, дастала!..” Ці можна ўжываць некадыфікаваную лексіку ў жывым маўленні?

Сённяшні выпуск моўнай старонкі прысвячаецца надзвычай важнай і неадназначнай праблеме: як мы мусім ставіцца да выкарыстання ў камунікацыі некадыфікаваных слоў, гэта значыць тых, якія не фіксуюцца ў слоўніках, знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы? Ідэю нам падказала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Вера С. з Докшыцкага раёна, якая і раней звярталася з пытаннямі ў нашую моўную рубрыку. Дык вось сп-ня Вера, ...

Читать далее »

Мець высокую ацэнку і добрую адзнаку. Як правільна па-беларуску?

Сярод слоў, дакладнасць ужывання якіх часта парушаецца, асаблівую ўвагу прыцягваюць назоўнікі ацэнка і адзнака. Яны дастаткова частотныя ў штодзённай камунікацыі, іх пастаянна выкарыстоўваюць і вучні, і іх бацькі, і, безумоўна, настаўнікі. Пры гэтым нярэдка згаданыя лексічныя адзінкі ўжываюцца памылкова, што можа ствараць пэўны моўны дыскамфорт. Якраз пра падобную сітуацыю піша чытачка “Каталіцкага Весніка” Ганна С. з Вілейшчыны. Спадарыня Ганна не ...

Читать далее »

Якое ўжыванне нарматыўнае: “прыехаць з Віцебску” ці “прыехаць з Віцебска?”

Ужыванне канчаткаў назоўнікаў другога скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне заўсёды выклікае праблемы, бо ў адных выпадках трэба выкарыстоўваць канчатак —а (-я), у іншых – —у (-ю). І сапраўды, як павінна быць згодна з нормай: з Віцебску ці з Віцебска, з Мінску ці з Мінска? Разнабой назіраецца яшчэ і таму, што беларускі класічны правапіс арыентуе на ўжыванне аднаго ...

Читать далее »

Да пытання пра ўжыванне слоў “адмысловы”, “адмыслова”, “адмысловец”

Сярод вялікай групы адметных беларускіх слоў, якія часта ўжываюцца сапраўднымі знаўцамі мовы, ёсць прыметнік адмысловы, назоўнік адмысловец і прыслоўе адмыслова. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” трактуе прыметнік адмысловы як “своеасаблівы, адметны, непаўторны, цудоўны, выдатны” (Мінск, 1977, Т. 1, с. 155). У залежнасці ад сэнсу выказвання праз гэтае слова можа быць перададзена любое з названых значэнняў або ўсе значэнні адначасова. Прычым ужываецца ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі