Архив меток: гісторыя Касцёла

У гісторыі Касцёла ўжо было 266 Папаў. Колькі з іх кананізавана?

266 — гэта цяперашняя колькасць Папаў Рымскіх, ад святога Пятра да Францішка. 82 з іх былі афіцыйна кананізаваны. Касцёл кананізаваў кожнага з першых 35 Пап; 31 з іх прынялі пакутніцкую смерць. Павел VI стаў 82-м кананізаваным Папам. Да яго апошнімі кананізаванымі кіраўнікамі Пасаду святога Пятра былі Ян XXIII і Ян Павел II, кананізацыя якіх адбылася ў 2014 годзе. У 2022 ...

Читать далее »

Крыж у Сароках

Аднойчы на польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro я заўважыў вокладку часопіса “Tygodnik Ilustrowany” за 1934 год. На вокладцы быў фотаздымак драўлянага крыжа з фігурай распятага Хрыста. Крыж, як бачна, пакрыты чатырохскатнай стрэшкай, якая амаль рассыпалася ад старасці. Фота падпісанае так: “Прыдарожны крыж у Дзісненскім павеце”. Больш ніякай інфармацыі. Ці можна разгадаць, у якім месцы стаяў гэты крыж? Як аказалася, можна. На фотаздымак ...

Читать далее »

Беларуская мова ў Касцёле ў пачатку ХХ стагоддзя

У мінулым гістарычным артыкуле “Каталіцкага Весніка” мы распавялі пра тое, як у 1917 годзе дзякуючы біскупу Эдварду Ропу і беларускім святарам у касцёлах Дзісенскага павета вернікі ўпершыню пачулі казанні на роднай мове. Сёння мы распавядзём працяг гэтай гісторыі. Перыяд 1915-1920 гадоў быў вельмі цяжкі для рэгіёна і яго насельніцтва. Тут некалькі разоў мяняліся ўлады і праходзілі розныя войскі. 7 лістапада ...

Читать далее »

Пазіцыя каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі падчас войнаў і грамадска-палітычных узрушэнняў першай паловы ХІХ ст.

Гістарычныя артыкулы ў мінулых артыкулах “Каталіцкага Весніка” знаёмілі чытачоў з пісьмовымі і візуальнымі крыніцамі. У гэтым матэрыяле хочам заахвоціць вас самастойна знаёміцца таксама і з навуковай літаратурай, прысвечанай гісторыі канфесій у Беларусі. У 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” была выдадзена калектыўная манаграфія “Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.)”. Аўтары манаграфіі – калектыў прафесійных ...

Читать далее »

Па старонках старых газет. Асвячэнне касцёла ў Падсвіллі

На старонках старых перыядычных выданняў можна знайсці шмат карэспандэнцый з нашага рэгіёна. Апісанні падзей, якія дзесяцігоддзі таму былі навінамі, цяпер з’яўляюцца каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі. Сёння мы зазірнём у “Dziennik Wileński”, №33 за 11 лютага 1932 года і згадаем асвячэнне касцёла ў Падсвіллі, якое адбылося роўна дзевяноста гадоў таму на Грамніцы. Але перш крыху ўзгадаем, адкуль узялося Падсвілле. Яшчэ 120 гадоў ...

Читать далее »

Беларусь на фотаздымках з архіва езуітаў у Кракаве

У гэтым артыкуле прапануем вам пазнаёміцца з чарговым блокам візуальных крыніц. У мінулым гістарычным матэрыяле мы публікавалі фотаздымкі Пінска і Піншчыны з фотальбома, які належаў кс. Вернэру, каторы вучыўся і працаваў у Пінску. Сёння пашырым геаграфію і прадставім чытачам фотакарткі з розных куточкаў Беларусі. Фотаздымкі, якія мы прапануем вашай увазе, знаходзяцца ў архіве езуітаў у Кракаве. Храналогія фотаздымкаў, якія датычаць ...

Читать далее »

Мінск і Міншчына ў перыяд 23.ІІ.1917 – 18.ІІІ.1921 ва ўспамінах ксяндза Браніслава Усаса. Частка 3

Пачатак >> Частка 2 >> [Арк. 25] Для ўшанавання палякаў, пераважна чальцоў нашых незалежніцкіх арганізацый, расстраляных расіянамі, я пераканаў улады Мінскай акругі ў неабходнасці раскапаць брацкія магілы расстраляных, сфатаграфаваць гэта, а далей атрымаць ад лекараў пасведчанне аб наяўнасці слядоў катаванняў. Гэтыя работы былі праведзены ў лясах, якія акружалі Мінск, і прынеслі нямала цікавага матэрыялу, як напрыклад, тое, што рукі і ...

Читать далее »

Мінск і Міншчына ў перыяд 23.ІІ.1917 – 18.ІІІ. 1921 ва ўспамінах ксяндза Браніслава Усаса (частка 2)

 (Працяг. Пачатак глядзі тут>>). Пасля паўторнага заняцця Мінска адносіны савецкіх уладаў да польскага насельніцтва сталі вельмі недаверлівымі і падазронымі, асабіва да ксяндзоў. Ксяндзы, якія працавалі ў мінскіх касцёлах, баючыся арышту, пакінулі горад. Пробашч катэдральнага касцёла мінскі дэкан ксёндз Святаполк-Мірскі таксама выехаў з горада, даручаючы мне выкананне яго абавязкаў. 10 мая 1919 г. а першай гадзіне да касцёла звярнуліся працаўнікі Надзвычайнай ...

Читать далее »

45 год таму піянер з Вілейшчыны напісаў ліст на тэлебачанне, каб уратаваць касцёл у Альковічах. Чым гэта скончылася

Вілейшчына. Вёска Альковічы. 1976 год. 11-гадовы Грыша Рудак, савецкі піянер і выдатнік Мацькаўскай школы, паглядзеў па беларускім тэлебачанні праграму пра тое, што трэба шанаваць помнікі архітэктуры. Паглядзеў і так уразіўся, што напісаў на тэлебачанне ліст пра касцёл у суседніх з яго роднай вёскай Альковічах. Хлопчык справядліва палічыў будынак канца 19-пачатку 20 стагоддзя помнікам архітэктуры і адрасаваў стваральнікам тэлеперадачы ліст пра кепскі стан ...

Читать далее »

Выдадзена кніга пра гісторыю Касцёла і асобна Таварыства св. Францішка Сальскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Прадстаўляем паважаным чытачам нованадрукаваную кнігу “Ахопленыя надзеяй” пра гісторыю Касцёла і Таварыства св. Францішка Сальскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з 1921 па 1991 гады. Галоўная мэта дадзенай працы, аўтарам, якой з’яўляецца салезіянін кс. Артур Ляшнеўскі — гэта даследаванне і апісанне дзейнасці Таварыства св. Францішка Сальскага на беларускіх зямлях падчас трох перыядаў — у міжваенны, ваенны і пасляваенны да 1991 года. ...

Читать далее »