Неяк нядаўна я пераклаў невялікі ўрывак з кнігі айца Элеўтэрыя Зеляевіча “Zwierzyniec na ziemi niebieski, to jest Puszcza Budzka łaskami Bożymi opływająca, których ludzie przy cudownym obrazie Najśw. Marii Panny w kościele OO. Bernardynów będącym doznawają”, выдадзенай у Вільні ў 1650. Гэтая кніга – пра кляштар у Будзе (Будславе), тамтэйшы абраз Маці Божай і цуды, якія Бог там чыніў. “Браты ...
Читать далее »Архив меток: гісторыя
Беларусь у “святых” гербах: Бобр
Мы не маем сёння магчымасці запытацца ў Караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Князя Літоўскага, чаму мястэчка Бобр не атрымала ў гербе менавіта бабра? Дарэчы, дастаткова распаўсюджаную ў гербах жывёлу… І чаму апекунамі гэтага паселішча былі абраныя два рыцары ў латах? Хто яны? За што змагаліся? Якія атрымалі перамогі? Калі рабіць высновы па выявах на гербе, то ўбачым, што дзве постаці, ...
Читать далее »Доўгая дарога да Бога. Жыццёвая гісторыя Віктара Лукшы
“Страшна не ўпасці, страшна — не падняцца”. Віктар Лукша адкрывае свой сшытак з разнастайнымі афарызмамі і зачытвае гэты выраз адным з першых. У ім адлюстраваны няпросты ўласны лёс. Спачатку Віктар упаў у духоўным плане – доўга жыў без Бога ў сэрцы. Потым фізічна: будучы ў нецвярозым стане, упаў з матацыкла. Аднак колькі б сіл гэта ні каштавала, здолеў падняцца. “Выкарабкаўшыся” ...
Читать далее »Гісторыя аднаго прабачэння
Вядома, што няма для маці большага гора, чым хаваць сваё дзіця, у якім бы ўзросце яно ні было. І немагчыма нават уявіць, які боль церпіць маці, калі яе дзіця, яе сын, загінуў ад рукі ўласнай жонкі. Як перажыць, як прабачыць і як далей з гэтым ісці па жыцці? Пра ўсё гэта сённяшні наш аповед. Ядвізе Іосіфаўне Зарэцкай нядаўна споўнілася 86 ...
Читать далее »11 сакавіка — IV нядзеля Вялікага посту, Нядзеля радасці
IV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй радасці – Laetare. Яе назва паходзіць ад слоў антыфоны на ўваход: Laetare, Ierusalem: et conventum facite, omnes qui diligitis eam: gaudete cum laetitia, qui in tristitia fuistis: ut exsultetis, et satiemini ab uberibus consolationis vestrae. — Што перакладаецца: Радуйся, Ерузалем, Збярыцеся ўсе, хто яго любіць. Цешцеся, вы, якія былі сумнымі, Весяліцеся і насычайцеся ля ...
Читать далее »Крыжовы шлях – дарога ў вечнасць
Папяльцовай серадой у Касцёле распачаўся Вялікі пост. У добрым перажыванні пакаяннага перыяду вернікам садзейнічае ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху. Чаму так важна не абмінуць яго ўвагай, і які плён здабывае чалавек, засяроджана чэрпаючы са шматвекавой традыцыі? Гісторыя Крыжовага шляху Традыцыя велікапоснага набажэнства бярэ пачатак у першых стагоддзях хрысціянства. Напярэдадні гадавіны ўваскрасення Езуса Яго паслядоўнікі здзяйснялі паломніцтвы ў Святую Зямлю і ...
Читать далее »У Гродне адкрылася выстава гравюр XIX cтагоддзя
28 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пачала экспанавацца выстава “Адкрыццё святой прыгажосці”. Яна прымеркаваная да 500-годдзя першай беларускай гравюры і першай друкаванай кнігі, пачатак якім паклаў Францыск Скарына, распачаўшы ў 1517 г. выданне ілюстраванай Бібліі. Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма – тэма хрысціянскай духоўнасці. Гэта невыпадкова. Біблейскія сцэны, вобразы святых пачалі адлюстроўвацца з моманту зараджэння хрысціянства. Дарэчы, першая еўрапейская ...
Читать далее »У 23 гады стала маці 13 дзяўчынак
18-гадовай дзяўчынай Кэці паехала ва Уганду на тры тыдні. Вярнуўшыся адтуль, прывезла для сваёй сям’і дзіўную навіну, паведамляе deon.pl. Пасля гэтага выезду Кэці Дэвіс Мейджорс вырашыла пакінуць вучобу і свае планы. Вырашыла вярнуцца ва Уганду як місіянерка, якая будзе вучыць мясцовых дзяцей. У 23 гады яна ўдачарыла 13 маладых дзяўчынак і займалася імі як адзінокая маці. Праз некалькі гадоў сустрэла ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Шарашова
Герб Шарашова для звычайнага чалавека мае ў сабе дзве загадкі. Гэта, безумоўна, пытанне пра выяву святога, але таксама і пытанне з яшчэ большай інтрыгай: як на выяву беларускай мясцовасці трапіла пальма? Пальма, якую бачым на гербе Шарашова, не звязана з нейкай адметнасцю гэтай мясцовасці. Жыхары названага мястэчка ні раней, ні сёння не займаліся і не займаюцца вырошчваннем бананаў або іншых ...
Читать далее »У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч адкрыў і асвяціў памятны знак на месцы знішчанага драўлянага касцёла
У шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з 4 па 11 верасня 2016 года праходзілі Святыя Місіі. Падзея была вельмі доўгачаканая для мясцовых вернікаў. Існуе цудоўная місійная традыцыя — праз год праводзіць аднаўленне Місій. Таму, з 11 па 14 верасня 2017 года шаркаўчане з гэтай нагоды зноў сустрэліся з айцамі-аблатамі. Айцец Анджэй Юхневіч з шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай і святога ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!