Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...
Читать далее »Архив меток: фэст
Парафіяльны фэст прайшоў у Новым Пагосце (+відэа)
У парафіі Святой Тройцы, што ў Новым Пагосце, прайшоў парафіяльны фэст. Падзея адбылася на ўрачыстасць Святой Тройцы ў нядзелю 22 мая. Парафія ў Новым Пагосце мае даўнюю цікавую гісторыю. Першы касцёл быў пабудаваны тут у 1593 годзе. Яго фундатарам быў канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. На жаль, падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай у XVII стагоддзі гэты касцёл быў спалены. ...
Читать далее »У Лучаі святар блаславіў байкераў
Адкрылі сезон байкераў, асвяцілі іх транспартныя сродкі, узгадалі святога Андрэю Баболю і прыклаліся да ягоных мошчаў, паставілі скульптуру апостала Тамаша — усё гэта адбылося ў Лучаі (Пастаўскі раён) падчас фэсту ў гонар святога Андрэя Баболі, заступніка Беларусі і лучайскай парафіі. Плануе і арганізуе фэсты для жыхароў і гасцей Лучая нястомны і крэатыўны ксёндз Мікалай Ліпскі, які паведаміў, што на фэст ...
Читать далее »У Лучаі адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі
Лучайская парафія 14 мая запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Пачнецца святкаванне а 15 гадзіне. Пасля ўрачыстай літургіі адбудзецца святочны канцэрт і адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Праграма: 15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. 16:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 17:30 — святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.
Читать далее »У Гродне адбудзецца парафіяльны фэст «Па-сямейнаму ў Духа»
15 мая Гродна — Альшанка запрашае на парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа». Праграма фестывалю: 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, які будзе праводзіць моладзь; 11.30 — Урачыстая святая Імша на касцёльным пляцы з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Падчас Імшы будзе спяваць хор «Cantate Domino». Пасля Імшы: выступленне клоўна для дзяцей; конкурсы; парафіяльная латарэя; першае выступленне ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч маліўся з вернікамі ў в. Барсукі ва ўспамін святога Юрыя
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае мучаніка святога Юрыя, рымскага воіна. Выява гэтага святога, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У в. Барсукі (Докшыцкі дзеканат) капліца, якая чатыры гады таму была асвечаная біскупам на пенсіі Уладзіслава Блінам, носіць тытул святога Юрыя. 23 красавіка 2016 года вернікі гэтай маленькай святыні разам з пробашчам кс. ...
Читать далее »«Хваліце Пана, бо навекі міласэрнасць Ягоная!»: свята Божай Міласэрнасці адзначылі ў Лучаі
У першую нядзелю пасля Вялікадня каталіцкі свет перажывае свята Божай Міласэрнасці. Усталяванае яно па просьбе самога Пана Езуса, які падчас аб’яўленняў святой Фаўстыне Кавальскай, неаднаразова заклікаў: «Я жадаю, каб было свята Божай Міласэрнасці». Сярод іншых формаў ушанавання Божай Міласэрнасці — гэта свята з’яўляецца самай важнай. У лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша, Апостала, падчас нядзельнай Літургіі маліліся ў інтэнцыі ўдзельнікаў малітоўнага ...
Читать далее »Парафіяльную ўрачыстасць адзначылі вернікі з Пагошчы
3 красавіка 2016 года парафія Божай Міласэрнасці ў аг. Пагошча (Браслаўскі р-н) адзначыла парафіяльнае свята. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Славамір Самковіч. На пачатку Эўхарыстыі святар прывітаў кс. Валерыя Орсіка з Оршы, які пераадолеў 340 км дарогі, каб прамовіць Божае слова, гасцей свята і саміх парафіянаў. Падчас гаміліі, якую прамовіў запрошаны святар, аршанскі дзекан звярнуў увагу на тры ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст у гонар святога Апостала Андрэя адзначылі ў Лынтупах
30 лістапада 2015 года, у дзень літургічнага ўспаміну святога Апостала Андрэя, парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Лынтупах. Урачыстая св. Імша ўвечары сабрала шмат вернікаў. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Антон Лагунёнак (наш зямляк), пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве. Канцэлебравалі кс. Чэслаў Куцмеж, пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Варапаеве і пробашч лынтупскай парафіі Павел Кнурэк. Падчас гаміліі ксёндз Антон заклікаў усіх прысутных, ...
Читать далее »Запрашаем у Лучай на свята св. Тадэвуша
24 кастрычніка парафія ў Лучаі адзначае фэст св. Тадэвуша, апостала. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі сардэчна запрашае на свята. Пачатак урачыстасці — 15.00. Праграма: 15.00 — Адарацыя; 16.00 — урачыстая святая Імша; 17.30 — канцэрт Кацярыны Ваданосавай са сваім ансамблем. Таксама атракцыёны і магчымасць набыць сувеніры.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!