Вось і наблізілася ўрачыстасць Маці Божай Браслаўскай Валадаркі азёраў. Як і ў папярэднія гады, Віцебская парафія катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага на чале са сваім старшынёй парафіяльнага камітэта Пятром Глодам зладзіла аўтобуснаю пілігрымку ў Браслаў. Разам з вернікамі катэдры да Маці Божай Браслаўскай адправіліся пілігрымы і іншых парафій Віцебска, а таксама з Шуміліна і з Лёзна. Атрымаўшы бласлаўленне ад пробашча кс. ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Рэкалекцыі для святароў праходзяць у Браславе
20 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачаліся трохдзённыя рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі, якія праводзіць французскі біскуп Дамінік Рэ. Рэкалекцыі з’яўляюцца неабходным сродкам духоўнага аднаўлення і ўзмацнення. Гледзячы на іх важнасць для духоўнага жыцця, яны з’яўляюцца абавязковымі згодна з Кодэксам Кананічнага Права. Сэнс рэкалекцый найлепей перадаюць словы Езуса: “Пакайцеся і верце ў Евангелле”. Пакаяцца – гэта азначае змяніць ...
Читать далее »Урачыстасці ў Браславе ўзначаліў французскі біскуп Дамінік Рэ
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...
Читать далее »Фотафакт. Пілігрымка з Глыбокага вырушыла да браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў
Нагадаем, што ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў». Больш фотаздымкаў можна паглядець тут>>
Читать далее »У Браславе вечныя манаскія абяцанні склала сястра Лілія Дарожка SJE
14 жніўня ў Браславе сястра Лілія Дарожка склала вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На малітву сабраліся не толькі святары, сёстры і родныя, а таксама вернікі парафій, у якіх працавала і цяпер нясе служэнне сястра Лілія. Біскуп Алег у сваёй гаміліі прыгадаў словы Хрыста аб тым, што жыццё ...
Читать далее »Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры
У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...
Читать далее »У Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву
З 13 па 18 жніўня 2018 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах арганіст Мінскага кафедральнага сабора. У праграме: 1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў; 2. Супольны харавы спеў; 3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву; 4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца ...
Читать далее »Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...
Читать далее »Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе
Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня. Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты. Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся. ...
Читать далее »«Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства»: у Браславе прайшлі дыяцэзіяльныя дні моладзі
З 23 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў праходзілі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Удзельнічалі ў іх каля 150 маладых чалавек з розных парафій Віцебшчыны, а таксама вернікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Арганізатрам сустрэчы з’яўляецца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, і сёлета яна прайшла на тэму «Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства». Напрацягу трох дзён з моладдзю прабываў і маліўся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!