Архив меток: Браслаў

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, як арганізатар імпрэзы, прапанаваў вернікам правесці вечар у шыкоўнай атмасферы супольнай забавы. Шмат сем’яў і вернікаў прыйшлі ў залу, але, напэўна, ніхто нават не ўяўляў, якое святочнае месца для іх было падрыхтавана. У гэты вечар кожны адчуваў сябе чаканым, запрошаным госцем, якому рады. У галаве ...

Читать далее »

Айцы-рэдэмптарысты правялі Святыя Місіі ў Браславе

13 лістапада на святой Імшы а 11-й гадзіне адбылося заканчэнне Святых Місій. Ва ўрачыстай працэссі на мужчынскіх плячах быў занесены і пастаўлены крыж, як сімвал нашага збаўлення і памяці аб Святых Місіях. Айцы-рэдэмптарысты на заканчэнне Місій горача заахвоцілі вернікаў палымнець жаданнем абвяшчэння Божага Валадарства ў штодзённасці. Місіі – гэта не проста традыцыйныя рэкалекцыі, Місіі – гэта штосьці значна больш глыбокае, ...

Читать далее »

У Браславе распачаліся Святыя Місіі

6 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачаўся надзвычайны час — час Святых Місій. У нядзелю, падчас першай святой Імшы, адбылося ўрачыстае прывітанне і ўваход у працэсіі місіянераў у святыню, дзе ім былі перададзеныя ключы ад касцёла і стулы, як сімвал прыняцця своеасаблівай духоўнай улады на час Місій у абвяшчэнні Слова Божага. Праводзяць іх айцы-рэдэмптарысты Валерый Мазюк ...

Читать далее »

Нацыянальная пілігрымка сем’яў прайшла ў Браславе

10-11 верасня ў Браславе прайшла X Нацыянальная пілігрымка сем’яў на тэму “Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і”. Арганізатарам з’яўляецца Рада па справах сем’яў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Пілігрымка праходзіць раз на год у розных дыяцэзіях краіны. У браслаўскай святыні гэта ўжо другая нацыянальная сустрэча сем’яў. Паколькі цяперашні год у Каталіцкім Кацёле прысвечаны разважанню над міласэрнасцю, то тэмай пілігрымкі стала “прабачэнне і ...

Читать далее »

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)

Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...

Читать далее »

На фэсце ў Браславе збіралі сродкі на дзіцячыя дамы (+відэа)

Гэтым займалася дабрачынная арганізацыя Caritas, якую ў Віцебскай дыяцэзіі ўзначальвае ксёндз Андрэй Аніскевіч. Само слова caritas з лацінскай мовы перакладаецца як дабрачыннасць. Якраз гэтай дзейнасцю Caritas і займаецца. На ўрачыстасцях у Браславе, прысвечаных Маці Божай Валадарцы Азёраў, якія ў гэтым годзе прайшлі 19-20 жніўня, дабрачынная арганізацыя Caritas паставіла асобную палатку, дзе за ахвяру можна было набыць салодкую вату ці папкорн. ...

Читать далее »

Тыдзень навукі ў Школе касцельнага спеву прайшоў у Браславе

15—20 жніўня 2016 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіла Школа касцельнага спеву. Вось і скончыўся тыдзень заняткаў у Школе касцельнага спеву, кульмінацыяй якога стала ўрачыстая святая Імша ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў на палявым алтары. Удзельнікі інструментальнага ансамбля, настаўнікі і выкладчыкі з Полацка, Наваполацка, Друі – забяспечвалі музычнае суправаджэнне касцельнага хора. Акрамя праграмных мерапрыемстваў, што ...

Читать далее »

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 10-11 верасня ў Браславе

10-11 верасня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдзе Х Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і». Праграма пілігрымкі: 10 верасня, субота 13.00 — прывітанне; 13.10 — абед; 14.30 — канферэнцыя; 15.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай Міласэрнасці; 16.00 — святая Імша; 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.); ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі прайшла ў Браславе

З 17 па 19 жніўня ў Браславе праходзілі Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Сустрэча гэта была прысвечана асаблівым адносінам маладых людзей да Бога і да бліжняга чалавека. Дэвіз сёлетняга спаткання — “Любіць Бога і бліжняга”. Усё распачалося ўрачыстай Літургіяй, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля заканчэння Службы распачаліся катэхезы і асноўная праграма. Адказныя за сустрэчу моладзі айцы-марыяне Аляксандар Жарнасек і Андрэй Сідаровіч, ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца прэзентацыя кнігі Папы Францішка на беларускай мове «Імя Бога — Міласэрнасць»

Кніга-інтэрв’ю Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” (Il nome di Dio è Misericordia) з’явілася па-беларуску. Ініцыятарам выдання выступілі: Віцебская дыяцэзія – менавіта ёй Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва “Piemme” перадалі правы на беларускі пераклад, – Грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку і Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Дарэчы, пераклаў кнігу супрацоўнік апошняй, Аляксандр Панчанка. Яна выйшла ў выдавецтве “Медысонт” накладам 950 ...

Читать далее »