Архив меток: Божае Нараджэнне

На фестывалі «Зорка Бэтлеему» у Мёрах праслаўлялі народжанага Езуса

У чатырнаццаты раз у суботу 3 студзеня ў Мёры з’ехаліся дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі і з Магілёва, каб праслаўляць Божае нараджэнне на фестывалі “Зорка Бэтлеему”. Прыбылі на конкурс каляднай песні ў гэтым годзе выступоўцы з Пастаў, Слабодкі, Друі, Шаркаўшчыны, Варапаева, Браслава, Наваполацка, Віцебска і Магілёва, а таксама самі міярчане. Пасля ранішняй службы ў касцёле вернікі накіраваліся ...

Читать далее »

Калядная выстава ладзіцца ў браслаўскай парафіі

Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе багатая на таленавітых людзей. І гэта пацвярджаюць выставы, якія некалькі гадоў запар перад Калядамі і Пасхай ладзіць у касцёле парафіяльны “Карытас”. Сёлета на свята Божага Нараджэння ён прадставіў на выставе абразы, якія з любоўю і талентам вышылі мясцовыя майстрыцы, паведамляе парафіяльны сайт.

Читать далее »

Калядны выпуск тэлеперадачы «Вытокі»

Свята Божага Нараджэння — гэта свята сустрэчы Бога з чалавекам. Езус Хрысту нарадзіўся на зямлі, каб усё чалавецтва зрабіць боскім, больш святым і дасканалым. Пра святкаванне, удзел біскупа Алега ў тэлеперадачы «Вечерний Витебск» і Імшу-Пастэрку ў віцебскай парафіі Святога Духа глядзіце ў калядным выпуске тэлеперадачы «Вытокі» ад 30 снежня 2014 года.

Читать далее »

У Глыбокім адбылося свята “Сям’я – калыска жыцця”

Яго зладзіла ў нядзелю 28 снежня парафія Святой Тройцы. Святочная праграма прайшла ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Перад гэтым у касцёле былі адпраўленыя набажэнствы, на якіх адбылося аднаўленне сакраманту сужэнства. Менавіта ў гэты дзень Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. Сям’я – гэта калыска жыцця, таму па Божай задуме Езус Хрыстус павінен быў нарадзіцца ў сям’і. Таму менавіта сям’я стаіць у ...

Читать далее »

У Глыбокім святар падзяліўся аплаткай з пацыентамі бальніцы

У перадкалядны вечар пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мечыслаў Янчышын разам з валанцёрамі парафіяльнага «Карытас» завіталі ў Глыбоцкую цэнтральную бальніцу, каб падзяліцца аплаткай з хворымі, якія вымушаны на Свята Божага Нараджэння знаходзіцца ў шпіталі. Для пацыентаў бальніцы гэтая перадкалядная сустрэча са святаром была вельмі радаснай і шчаслівай. У часе ламання аплаткі ксёндз Мечыслаў жадаў усім здароўя, Божых ласкаў, аптымізму ...

Читать далее »

Каляднае святкаванне

Свята Хрыстовага Нараджэння, якое ў Беларусі святкуецца двойчы, напаўняе нашыя дамы радасцю. Гэта цёплы час сустрэч старых сяброў і незабыўныя моманты, якія даюць нам надзею на наступны год. Аднак не будзем забываць, што калядная радасць пачалася са згоды маладой жанчыны прыняць Божую волю. Было гэта больш за дзве тысячы год таму. Бог паслаў анёла ў мястэчка Назарэт да Дзевы Марыі. ...

Читать далее »

У прамым эфіры на тэлеканале «Віцебск» біскуп Алег Буткевіч зайграў на гітары і заспяваў калядку

У гэтыя святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Прадстаўляем Вашай увазе запіс адной з іх — тэлеперадачы «Вечерний Витебск», якая зладзіла калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім у прамым эфіры. Іерарх адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя з іх: — Успаміны з дзяцінства. Як падлетак Алег у савецкія часы трапіў у касцёл? ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча ў Катэхетычным каледжы імя Лазінскага вачыма выпускніцы

20 снежня 2014 года ў Катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей. Выпускнікі таксама завіталі на свята і пакінулі аб ім самыя цёплыя ўспаміны. Заклікаем вас, паважаныя чытачы, перажыць гэты дзень разам з выпускніцай 2014 года Веранікай Сідарэняй. «Як гэта цудоўна вяртацца туды, дзе заўсёды цябе чакаюць; туды, дзе цябе прымаюць такім, якім ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне. 25.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Сталася ў тыя дні: Выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэты перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду ...

Читать далее »