Архив меток: біскупская візітацыя

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)

“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...

Читать далее »

У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...

Читать далее »

Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў друйскую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...

Читать далее »

Ксёндз Сяргей Сурыновіч распавядае пра гісторыю парафіі ў Друі (+відэа)

Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў нядзелю 29 студзеня. Іерарх наведаў друйскую парафію 28-29 студзеня. Нагадаем, што Друя мае вельмі багатую гісторыю. У свой час гэта быў горад, які меў магдэбургскае права. Зараз, на жаль, гэта вёска ў Браслаўскім раёне, насельніцтва якой увесь час скарачаецца. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У першы дзень пастырскай візітацыі ў Друі біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь

28 студзеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Першая сустрэча ардынарыя адбылася з дзецьмі і моладдзю парафіі. Біскуп Алег правёў кароткую катэхізацыю для маладых друянаў, засяродзіўся на значэнні Бога Айца і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў жыцці дзіцяці і дарослых людзей. Не засталіся дзеці і без пытанняў па веданню катэхізіса і праўдаў хрысціянскай веры ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў лідскую парафію ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда-Індустрыяльны), дзе ўзначаліў вячэрнюю святую Імшу. Шматлікая колькасць вернікаў сабралася ў парафіяльнай святыні, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага госця. У сваёй гаміліі біскуп прыгадаў гісторыю трох мудрацоў, якіх традыцыя называе трыма каралямі. Гэта былі вучоныя, багатыя і ўплывовыя людзі. Іх пошукі Караля-месіі, пакланенне ...

Читать далее »