Падчас сустрэчы біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі ў Глыбокім стала вядома пра новыя прызначэнні ў дыяцэзіі. Спадарыня Ганна Апанчонак з 30 верасня прызначаная абаронцам сужэнскага саюзу Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі; Кс. Леанід Мозгель з 30 верасня зацверджаны на пасадзе віцэ-дэкана Мёрскага дэканату; Кс. Генадзь Рэйшэль з 4 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску; А. ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Новы экзарцыст прызначаны ў Віцебскай дыяцэзіі
Падчас пастырскай сустрэчы духавенства Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла ў Глыбокім 25 кастрычніка, дыяцэзіяльны канцлер кс. Віктар Місевіч аб’явіў аб дэкрэце біскупа Алега Буткевіча ад 13 кастрычніка 2016 года аб прызначэнні трэцяга экзарцыста ў Віцебскай дыяцэзіі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хэрнік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат). Да гэтага моманту ў Віцебскай дыяцэзіі былі два святары-экзарцысты: а. ...
Читать далее »Дыяцэзіяльная пастырская сустрэча прайшла ў Глыбокім
25 кастрычніка ў Глыбокім адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў, законных братоў і сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і асабістай адарацыяй у цішыні. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Іерарх у гаміліі звярнуў увагу на ружанцовую малітву: «Сённяшняе спатканне мае пэўную сімволіку. Кастрычнікам — ружанцовым месяцам — заканчваюцца ...
Читать далее »У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)
На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову. Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...
Читать далее »Парафію ў Полацку наведаў біскуп Алег Буткевіч
У Полацк у каталіцкую парафію святога Андрэя Баболі 16 кастрычніка прыехаў з афіцыйным “інспекцыйным” візітам біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Цягам тыдняў парафіяне рыхтаваліся да сустрэчы бы да асабістага свята, найперш – маладыя вернікі 14-17 гадоў, якія меліся атрымаць з рук біскупа сакрамэнт бежмавання. Рыхтаваліся таксама бацькі галоўных герояў урачыстасці, міністранты, хор, жанчыны, якія старанна прыбіралі касцёл, і нават самыя малыя парафіяльныя дзеці, якія ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч выступіў з дакладам на III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
10-11 кастрычніка ў цэнтры св. Лукі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна, праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Удзельнічае ў гэтай сустрэчы і старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які 10 кастрычніка прадставіў прысутным свой даклад «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». У ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў наваполацкую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Біскуп Алег Буткевіч: «Кожны з нас – гэта цуд Божы». Гэтыя словы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі прамовіў 9 кастрычніка падчас візітацыі ў Наваполацку. Іерарх падкрэсліў, што ён прыехаў у Наваполацк з пачуццём радасці і хвалявання, бо менавіта тут 16 гадоў таму ён распачаў сваю святарскую службу ў якасці вікарыя. Дарэчы, пробашчам парафіі ў той час быў ксёндз Аляксандр Чайкоўскі, які і зараз ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Астраўцы
Нягледзячы на будні дзень, 26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць людзей. Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Дам’яна ў гэты дзень завіталі і ...
Читать далее »Фэст у гонар Святога Міхаіла Арханёла адзначылі ў Лужках
29 верасня, у дзень Святых Арханёлаў, вернікі лужкаўскай парафіі адсвяткавалі дзень Святога Міхаіла Арханёла. Імя менавіта гэтага Святога носіць касцёл у Лужках. А сёлетняя ўрачыстасць для веруючых стала асабліва адметнай: упершыню мясцовы касцёл наведаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Нягледзячы на працоўны дзень, храм быў запоўнены вернікамі. Акрамя мясцовага насельніцтва, на фэст прыехала шмат гасцей ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!