Архив меток: Афрыка

Відэафакт: Працэсія афрыканскіх вернікаў ва ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету

21 лістапада Каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Прадстаўляем Вашай увазе відэа, на якім католікі Сьера-Леонэ ідуць ва ўрачыстай працэсіі. Наперадзе бачна, як Найсвяцейшы Сакрамант нясе беларускі салезіянскі святар Сяргей Гоман, які ўжо дваццаць гадоў служыць у Афрыцы.

Читать далее »

20 гадоў служэння ў Афрыцы: беларускі святар пра сваё жыццё і дзейнасць у Сьера-Леонэ

Беларускі салезіянскі святар Сяргей Гоман родам з Дзятлава. Ужо дваццаць гадоў ён служыць у Афрыцы. Раз на два гады айцец прыязджае на Радзіму. “Каталіцкі Веснік” сустрэўся з місіянерам і паразмаўляў з ім пра жыццё і місію на афрыканскім кантыненце. – Айцец Сяргей, як распачалося Ваша служэнне ў Афрыцы? – Яшчэ будучы семінарыстам, я ніколі не хацеў ехаць менавіта ў Афрыку. ...

Читать далее »

Першая ў свеце вуліца Бэнэдыкта XVI з’явілася… ў Афрыцы

Ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо, вуліцу, дзе знаходзіцца Апостальская нунцыятура, назвалі ў гонар Бенэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі палітыкі і рэлігіі. «Гэта выраз удзячнасці Бэнэдыкту XVI, які заснаваў Апостальскую нунцыятуру ў Уагадугу 12 чэрвеня 2007 г. і ў той жа дзень прызначыў арцыбіскупа Віта Рала першым нунцыем у краіне», — сказаў арцыбіскуп Майкл Фрэнсіс Кроці, цяперашні прадстаўнік Святога Пасаду ...

Читать далее »

Кардынал: COVID-19 не спыніў канфлікты і тэрарызм у Афрыцы

“Каронавірус даў зразумець, наколькі мы ўразлівыя, незалежна ад колеру скуры і сацыяльнага статусу”, — заўважыў старшыня SECAM – Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара. Кардынал Філіп Уэдраога заўважыў: “Тое, што адбываецца ў адной краіне, уплывае на людзей у іншай. Такім чынам, мы адна нацыя, і мы павінны клапаціцца адно пра аднаго”. Гэтыя словы прагучалі ў спецыяльным звароце да жыхароў афрыканскага ...

Читать далее »

Святы Пасад ратыфікаваў адукацыйнае пагадненне для Афрыкі

Святы Пасад ратыфікаваў Адыс-Абебскую канвенцыю аб прызнанні вышэйшай адукацыі ў Афрыцы. Яна ўступіць у сілу 15 снежня 2020 г. Дакумент аб прызнанні дыпломаў, дактаратаў і іншых вучоных ступеняў у сістэме вышэйшай адукацыі ў афрыканскіх краінах быў прыняты 12 снежня 2014 г. у Адыс-Абебе падчас міжнароднай канферэнцыі, скліканай ЮНЕСКА. Для Святога Пасаду, акадэмічныя ўстановы якога знаходзяцца ў многіх краінах і на ...

Читать далее »

Кардынал Дзяржсакратар: Папа едзе ў Афрыку з пасланнем надзеі

Мір, клопат пра навакольнае асяроддзе і культура сустрэчы стануць цэнтральнымі тэмамі паслання, якое Папа будзе імкнуцца пераказаць жыхарам Мазамбіка, Мадагаскара і Маўрыкія. Думкамі адносна Апостальскага падарожжа Францішка на афрыканскі кантынент, якое пройдзе з 4 па 10 верасня 2019 года, падзяліўся Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін. На думку пурпурата, візіт Святога Айца будзе несці ў сабе тры прынцыпова важныя ідэі: ...

Читать далее »

Візіт Папы ў тры краіны Афрыкі – важны для ўсяго кантынента

Маючы адбыцца візіт Папы ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій важны не толькі для гэтых трох дзяржаў, але і для ўсіх 54 афрыканскіх краін, а таксама для 1,3 мільярда чалавек – насельніцтва кантынента. Так лічыць кс. Агбонхіянмэгэ Арабатар, старшыня Канферэнцыі вышэйшых езуіцкіх настаяцеляў Афрыкі і Мадагаскара. Нігерыйскі езуіт верыць, што Святы Айцец умацуе сэрцы людзей, якія кожны дзень сутыкаюцца са ...

Читать далее »

Пантыфік паедзе ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій

Папа Францішак паедзе з пілігрымкай у тры краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка Зала Друку Святога Пасаду. Прымаючы запрашэнне дзяржаўнага і касцёльнага кіраўніцтва, Папа Францішак здзейсніць Апостальскі візіт у Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій. Ён будзе праходзіць з 4 па 10 верасня гэтага года. Пантыфік наведае Мапуту ў Мазамбіку, Антананарыву на Мадагаскары і Порт-Луі на Маўрыкіі. Праграма падарожжа ...

Читать далее »

Капуцын Валерый Кунгер пра сваё служэнне ў Афрыцы: “Раз Бог мяне туды пасылае, то і дасць мне сваё блаславенне”

Перад самым Новым годам брат Валерый Кунгер OFMCap, які служыў у Докшыцах, атрымаў місійны крыж. Ён будзе несці місійнае служэнне ў Цэнтральнай Афрыцы, а менавіта ў Габоне. Для Кустодыі братоў капуцынаў у Беларусі гэта падзея – першая ў гісторыі. Каталіцкі Веснік пагутарыў з братам Валерыем перад яго ад’ездам у Афрыку. – Як Вы адчулі сваё пакліканне да місіянерства? – Я ...

Читать далее »

Капуцын з Беларусі скіруецца на місію ў Афрыку

29 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах падчас святой Імшы адбылося ўручэнне місійнага крыжа новаму місіянеру з Беларусі брату Валерыю Кунгеру OFMCap. Для нашай краіны гэтая падзея незвычайная, а для Кустодыі братоў капуцынаў у Беларусі — увогуле першая ў гісторыі. Малітва благаслаўлення і скіравання новага беларускага місіянера распачалася словамі: Накіруйма нашую бязмежную любоў і просьбы да Бога Айца, які ...

Читать далее »