Першая ў свеце вуліца Бэнэдыкта XVI з’явілася… ў Афрыцы

Ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо, вуліцу, дзе знаходзіцца Апостальская нунцыятура, назвалі ў гонар Бенэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі палітыкі і рэлігіі.

«Гэта выраз удзячнасці Бэнэдыкту XVI, які заснаваў Апостальскую нунцыятуру ў Уагадугу 12 чэрвеня 2007 г. і ў той жа дзень прызначыў арцыбіскупа Віта Рала першым нунцыем у краіне», — сказаў арцыбіскуп Майкл Фрэнсіс Кроці, цяперашні прадстаўнік Святога Пасаду ў афрыканскай краіне. Ён падзякаваў гарадской радзе за «ўшанаванне» Папы-эмерыта і звярнуў увагу, што рэктарат Каталіцкага ўніверсітэта Заходняй Афрыкі таксама цяпер будзе знаходзіцца на вуліцы Бэнэдыкта XVI.

Арцыбіскуп Уагадугу, кардынал Філіп Уэдраога далучыўся да слоў ватыканскага дыпламата, падкрэсліўшы: «Называючы гэтую вуліцу імем вялікага пастыра Бэнэдыкта XVI, мы даём надзею Буркіна-Фасо, Афрыцы і свету, а таксама спрыяем развіццю духу дыялогу, згоды, справядлівасці і міру ў сэрцы ўсіх людзей. Зробім жа так, каб гэтая вуліца была месцам, дзе мір натхняе веру».

У сваю чаргу мэр сталіцы Буркіна-Фасо Арман П’ер Бэвуэндэ ахарактарызаваў Бэнэдыкта XVI як «чалавека, які заўсёды працаваў на карысць згоды паміж народамі, міжканфесійнага дыялогу і веры».

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі