Свецкія акаліты: ці патрэбныя яны ў Беларусі?

akolitaНа Захадзе вельмі часта можна спаткаць свецкага чалавека, які, з дазволу мясцова біскупа і прайшоўшы спецыяльную патрыхтоўку, удзяляе Св. Камунію вернікам. У Беларусі такога пакуль што няма. Але цікава, што пра гэта думаюць нашы чытачы? Ці патрэбныя ў беларускіх дыяцэзіях свецкія акаліты*?

taccina3Таццяна Зібарава:

– На маю думку, добра, што свецкія маюць магчымасць дапамагчы святару пасля адпаведнай падрыхтоўкі і ў надзвычайных сітуацыях могуць удзяляць святую Камунію. Дзякую Пану Богу за вялікі давер свецкім і іх удзел у Літургіі.

wolga mascianicaВольга Масцяніца:

– Як я стаўлюся да гэтага? Не ведаю нават як i адказаць… Сустракалася з тым, што свецкiя раздаюць Камунiю толькi за мяжой, у нас такога не бачыла. Калi iснуе праблема вострага недахопу святароў, такiя асобы, канешне ж, патрэбны! Але калi ў парафii ёсць хоць адзiн cвятар, то ўдзяляць святую Камунiю, мне здаецца, павiнен менавiта ён. Бо трымаць у сваiх руках Хрыста – гэта найвялiкшы дар, адзiн з тых дароў, якi маюць людзi, што прысвяцілі ўсё сваё жыццё Богу. Перш за ўсё святар вучыць нас любiць, паважаць Хрыста, жыць з Хрыстом, з’яўляецца адлюстраваннем Хрыста ў свеце. Таму лагiчна, каб менавiта праз яго рукi Бог прыходзiў да нас у постацi святой Kамунii.

alaksandar sinkewiczАляксандр Сінкевіч:

– Я прытрымліваюся меркавання, што такая асоба павінна быць католікам-практыкам і мець усведамленне, што праз яе рукі Езус уваходзіць у сэрца чалавека. Але варта адзначыць, што гэта патрэбна тады, калі святар адзін у вялікай парафіі. Толькі ў такім выпадку я згодны на дазвол біскупа, каб свецкі ўдзяляў святую Камунію.

???????????????????????????????Бр. Яўген Хаданёнак:

– На мой погляд, такія асобы патрэбныя ў Касцёле. Чаму? А менавіта таму, што, з аднаго боку, чалавек, які хоча альбо якому прапаноўваецца такая паслуга, сам мае магчымасць бліжэй з’яднацца з Богам і, перажываючы радасць трымання Езуса ў кавалку гостыі*, можа моцна перамяняць сваё жыццё. А па-другое, мае магчымасць дзяліцца Жывым Богам з іншымі, асабліва з хворымі, самотнымі, з тымі, хто з розных чыннікаў не можа быць у Касцёле і прыняць Камунію. Перадусім такія людзі патрэбныя, як сведчаць факты, у парафіях, дзе ёсць шмат вернікаў і мясцовыя душпастары патрабуюць звычайна дапамогі.

 alesia szakolaАлеся Шакола:

– Я думаю, калі Касцёл дае дазвол, то ў гэтым няма нічога дрэннага. Бываюць розныя сітуацыі, напрыклад, святар у ад’ездзе або яшчэ штосьці, тады  можна звярнуцца да такіх асобаў. Я не маю нічога супраць такіх дзеянняў.

*Акаліт – той, хто мае права раздаваць Св. Камунію

*Гостыя – круглы кавалак хлеба, які падчас Св. Імшы становіцца Целам Хрыста

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі