Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе назваць сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены імем Эдварда Вайніловіча.
Як растлумачылі карэспандэнту «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Мінгарвыканкама, сквер размяшчаецца ў межах комплексу будынкаў касцёла Св. Сымона і Алены, дамоў № 17, 19 на вул. Савецкай і № 4 на вул. Свярдлова.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корп. 2) прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні на працягу двух тыдняў пасля публікацыі.
![для друку для друку](https://catholicnews.by/wp-content/plugins/wp-print/images/print.gif)