16 красавіка Рымскаму Пантыфіку на пенсіі Бэнэдыкту XVI спаўняецца 94 гады. Як пераемнік Папы св. Яна Паўла II кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 19 красавіка 2005 года да сваёй адстаўкі ў 2013 годзе.
Ён быў 265-м Пантыфікам у гісторыі Каталіцкага Касцёла. Прыняў імя Бэнэдыкт, кіруючыся на «Папу Міра» Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы і заснавальніка ордэна бэнэдыктынцаў, св. Бэнэдыкта з Нурсіі. Таксама быў першым немцам, які займаў гэтую пасаду з часоў Віктара II (1055-57). Перш чым быць абраным на пераемніка св. Пятра, у 1983-2005 гадах, займаючы адну з самых высокіх ватыканскіх пасадаў прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, Ратцынгер быў найбліжэйшым супрацоўнікам польскага Папы.
для друку