Салезіяне запрашаюць у пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запланавана з 29 чэрвеня па 5 ліпеня. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай, паведамляе sdb.by.

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вы павінны валодаць пэўным узроўнем здароўя, якое дазволіць вам ісці пешшу шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець:

  • зручны абутак;
  • заплечнік;
  • рэчы асабістай гігіены;
  • посуд;
  • спальнік;
  • дажджавік;
  • палатку ці месца ў палатцы сябра.

Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы: Рэгістрацыя

Рэгістрацыя трывае да 15 чэрвеня 2025 г. уключна.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: +37529-122-32-44 — кс. Алег Каралёў SDB.

для друку для друку