- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Салезіяне запрашаюць у пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

[1]Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запланавана з 29 чэрвеня па 5 ліпеня. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай, паведамляе sdb.by [2].

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вы павінны валодаць пэўным узроўнем здароўя, якое дазволіць вам ісці пешшу шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець:

Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы: Рэгістрацыя [3]

Рэгістрацыя трывае да 15 чэрвеня 2025 г. уключна.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: +37529-122-32-44 — кс. Алег Каралёў SDB.