Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі ў Мінску

23–25 красавіка ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Ляскоўка) рух «Сужэнскія Сустрэчы» ладзіць рэкалекцыі для сужонкаў.

Унікальная аўтарская праграма рэкалекцый з’яўляецца ўніверсальнай і дапамагае паглыбіць адносіны, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, аднавіць давер, узаемапавагу, узаемаразуменне як сужонкам са стажам сужэнскага жыцця, так і маладым, якія толькі распачынаюць свой сумесны шлях.

«Нашы сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі. Але каб адчуваць смак і радасць сваіх адносін на кожным этапе сумеснага жыцця, сужонкі павінны клапаціцца пра гэта», — адзначаюць арганізатары рэкалекцый.

На працягу трох дзён удзельнікі будуць разбірацца ў многіх важных пытаннях:

  • як перажываць разам розныя рэвалюцыйныя падзеі ў сумесным жыцці, адной з якіх з’яўляецца нараджэнне першага дзіцяці;
  • як уваскрашаць адносіны ў канкрэтных сітуацыях;
  • як аднаўляць эмацыйную сувязць, калі дзеці сталі дарослымі і ствараюць свае сем’і, і інш.

Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля рэкалекцый сужонкі практыкуюць у сваёй штодзённасці, каб будаваць адносіны не толькі паміж сабой, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці, тыя, хто мае касцёльны шлюб (вянчаўся), і тыя, хто толькі распісаўся ў ЗАГСе.

Пачатак рэкалекцый 23 красавіка ў 18.00, заканчэнне — 25 красавіка каля 15.00.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер бяспекі ва ўмовах пандэміі (маскі, адлегласць, дэзінфікуючыя сродкі).

Адрас: Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).

Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі