Рух Equipes Notre-Dame запрашае у сямейную пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes NotreDame запрашае ўсе хрысціянскія сем’і ўзяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 3 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.

Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі:

10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі, перагон аўтамабілей;

11.00 — выхад пілігрымкі, спевы

11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

11.40 — спевы;

11.50 — канферэнцыя «Прынцыпы жыцця св. Францішка»;

12.30 — спевы;

13.00 — абед, адпачынак;

14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Незвычайнае ў звычайным»;

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;

15.20 — сведчанні, спевы;

16.00 — Ружанец паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага;

16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі;

17.00 — урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat

Тэма сёлетняй пілігрымкі«Я б скончыў капаць у садзе».

Гэта словы святога Францішка з адной жыццевай сітуацыі. Аднойчы Францішак Асізскі працаваў у сваім садзе. Хтосьці спытаўся ў яго, што б ён зрабіў, калі б раптам даведаўся, што памрэ да захаду дня. «Я б скончыў капаць у садзе” – адказаў святы Францішак.

Над тэмай святасці ў выкананні сваіх штодзенных абавязкаў і паспрабуюць паразважаць па дарозе да Маці Божай Будслаўскай  дарослыя і моладзь пілігрымкі.

Традыцыйна для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма “Незвычайнае ў звычайным” паводле вершаў кс. Яна Твардоўскага, які ў сваёй творчасці быў натхнены стылем жыцця св. Францішка.

Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або дапамагаць на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame

Тэлефон для даведак: +37544  719 82 43— Алiна і Максім Угорыч

для друку для друку