[1]Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre—Dame запрашае ўсе хрысціянскія сем’і ўзяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 3 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.
Шлях складае каля 15 км.
Праграма пілігрымкі:
10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі, перагон аўтамабілей;
11.00 — выхад пілігрымкі, спевы
11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
11.40 — спевы;
11.50 — канферэнцыя «Прынцыпы жыцця св. Францішка»;
12.30 — спевы;
13.00 — абед, адпачынак;
14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Незвычайнае ў звычайным»;
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.20 — сведчанні, спевы;
16.00 — Ружанец паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага;
16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі;
17.00 — урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat
Тэма сёлетняй пілігрымкі — «Я б скончыў капаць у садзе».
Гэта словы святога Францішка з адной жыццевай сітуацыі. Аднойчы Францішак Асізскі працаваў у сваім садзе. Хтосьці спытаўся ў яго, што б ён зрабіў, калі б раптам даведаўся, што памрэ да захаду дня. «Я б скончыў капаць у садзе” – адказаў святы Францішак.
Над тэмай святасці ў выкананні сваіх штодзенных абавязкаў і паспрабуюць паразважаць па дарозе да Маці Божай Будслаўскай дарослыя і моладзь пілігрымкі.
Традыцыйна для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма “Незвычайнае ў звычайным” паводле вершаў кс. Яна Твардоўскага, які ў сваёй творчасці быў натхнены стылем жыцця св. Францішка.
Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або дапамагаць на кухні.
Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.
Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame [3]
Тэлефон для даведак: +37544 719 82 43— Алiна і Максім Угорыч
