Рараты ў Вілейцы: Каб не праспаць і выйсці насустрач Збаўцы!

???????????????????????????????Адвэнт – гэта час чакання. Перыяд Адвэнту падзяляецца на дзве часткі: час да 16 снежня рыхтуе нас да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом напрыканцы вякоў, час пасля 16 снежня дапамагае нам непасрэдна падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння, паведамляе vilejka.by.

Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара і смачнай вячэры. Але так ці інакш, нават калі мы гэтага сабе не ўсведамляем, на працягу ўсяго свайго жыцця мы чакаем і рыхтуемся да асабістай сустрэчы з Богам, пасля нашай зямной вандроўкі. Кожны дзень і кожная хвіліна набліжае нас да гэтай самай важнай сустрэчы, гадзіна якой застаецца для нас невядомай.

Раратнія св. Імшы, якія цэлебруюцца да ўсходу сонца, дапамагаюць нам асаблівым чынам трываць у паставе чування і чакання, каб не праспаць і быць гатовымі выйсці насустрач надыходзячаму Збаўцы!

«Рараты для мяне – гэта адна з найпрыгажэйшых традыцый Адвэнту ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. З вялікай радасцю ўдзел у Раратняй Імшы прымаюць як дарослыя, так і дзеці, якія трымаюць у руках запаленыя свечкі або ліхтарыкі. Калі раніцай прыходзіш у святыню, паўсюль пануе цішыня і цемра, ты гледзіш на маленькія агеньчыкі, а ў душы адразу пануе супакой. Раратнія Імшы – гэта асаблівы час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Святая Імша адбываются да ўзыходу сонца, і гэты ранішні час і робіць Літургію такой незвычайнай. А ў святыні можна атрымліваць асалоду ад таямнічай атмасферы, якая спрыяе малітве, каб годна падрыхтаваць сябе да свята Божага Нараджэння. І пасля з чыстым сумленнем і шчырай радасцю сустрэць Збавіцеля».

Крысціна

«Рараты – гэта час, калі мы чакаем Нараджэнне Езуса. У гэты час я адчуваю радасць, ад таго, што магу прымаць удзел у Раратніх Св. Імшах. Яшчэ у гэты час я чакаю нейкіх цудаў…»

Аліна

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі