Сакраменцінкі святога Дона Арыёна — гэта, бадай, адзіная кангрэгацыі на свеце: да яе належыць некалькі сляпых сясцёр, якія ахвяруюць сваю слепату для выратавання свету, паведамляе Каталіцкі Медыа-Цэнтр.
15 жніўня споўніцца 90 гадоў з дня заснавання кангрэгацыі, сляпыя сястры якой ахвяруюць сваю інваліднасці за духоўную слепату грэшнікаў, за «тых, хто яшчэ не ведае праўды, каб яны маглі прыйсці да Бога, і за святло ў свеце».
Заснавальнікам незвычайнай супольнасці быў святы Луіджы Арыёна, італьянскі святар і грамадскі дзеяч. Фармальна сляпыя Сакраменцінкі — гэта не асобная кангрэгацыя, а невялікі філіял Місіянерак Міласэрнасць (арыаністак). Нават само існаванне супольнасці распачалося незвычайна. Дон Арыёна вырашыў сабраць дзяўчат, якіх ніхто іншы не хацеў бачыць у сваіх кангрэгацыях. Так паўстала супольнасць, цалкам прысвечаная сузіральнай малітве і любові да Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Сёння каля 50 сясцёр жывуць у Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і Афрыцы.
Маленькая супольнасць сляпых Сакраменцінак ў Чылі існуе з 1943 года. Зараз яна складаецца з трох сясцёр, якія штодня моляцца ў розных намерах: у панядзелак — за хворых, у аўторак — за моладзь, у сераду — за свет, у чацвер — за прызначэнні, у пятніцу — за старых, у суботу — за дзяцей, у нядзелю — з сям’і.
Сляпыя сёстры наведваюць спецыяльныя кампутарныя ўрокі, каб мець магчымасць прадставіць перад Найсвяцейшым Сакрамантам усе тыя шматлікія просьбы, якія паступаюць на іх старонку ў Фэйсбуку.
Па матэрыялах: Deon.pl і CNA
пераклад Catholicnews.by