Парафія св. Яна Хрысціцеля ў Мінску запрашае на ўрачыстасці святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско

don-Ivan-BoscoУ нядзелю 16 жніўня ў парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца галоўная ўрачыстасць юбілейнага года для Салезіянскай Сям’і – святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска.

Салезіянская Сям’я шчыра запрашае кожнага з вас, шаноўныя, раздзяліць радасць гэтай падзеі, прыняўшы ўдзел ва ўрачыстай Св. Імшы, якую будуць канцэлебраваць біскупы і святары, і ў падрыхтаванай святочнай праграме.

Для ўсіх гасцей будзе праводзіцца латарэя з каштоўнымі прызамі, а таксама будзе аб’яўлены і ўзнагароджаны пераможца конкурсу “Песня для Дона Боска”.

Праграма святкавання ўрачыстасці:

10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;

11.00 — урачыстая Эўхарыстыя;

13.00 — супольны абед;

14.00 — святочная праграма;

16.30 — завяршаючае слова настаяцеля салезіянаў на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB

Менаваіта 16 жніўня 200 год таму назад у маленькім італьянскім мястэчку Бэккі нарадзіўся будучы святы. Пазней ён стаў святаром, сабраў вакол сябе бедную моладзь, адкрыў для яе першы араторый, навучыў маліцца, працаваць і радасна праводзіць вольны час, кожным момантам штодзеннасці праслаўляючы Бога.

А каб і надалей аб беднай моладзі было каму клапаціцца, св. Ян Боска заснаваў новую кангрэгацыю святароў, потым сясцёр, запрасіў таксама да супрацоўніцтва свецкіх асоб – салезіянаў супрацоўнікаў.

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі