Папа Францішак правёў рабочыя сустрэчы, але адклаў аўдыенцыі

Папа Францішак і Архіепіскап Святаслаў Шаўчук. Ілюстрацыйнае фота

Пантыфік адклаў афіцыйныя аўдыенцыі, але правёў рабочыя сустрэчы, запланаваныя на 29 лютага, — заявіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, адказваючы на пытанні журналістаў аб здароўі Папы Францішка.

“Сёння раніцай, пасля цэлебрацыі св. Імшы ў Доме св. Марты, Святы Айцец правёў запланаваныя сустрэчы, за выключэннем аўдыенцый для членаў Міжнароднай групы па біятыцы і ўдзельнікаў Генеральнага капітула Легіянераў Хрыста і Генеральных асамблей кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў руху “Regnum Christi”, — паведаміў Матэа Бруні.

У першай палове дня Пантыфік сустрэўся з архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком, прадстаяцелем Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; кардыналам Маркам Уэле, прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў; арцыбіскупам Чэлестына Мільёрэ, Апостальскім нунцыем у Францыі; арцыбіскупам Джозэфам Спітэры, Апостальскім нунцыем у Ліване.

На працягу некалькіх апошніх дзён паведамляецца пра “лёгкае недамаганне” Святога Айца.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку