Пантыфік здзейсніў жэст салідарнасці ў адносінах да жыхароў паўночнаітальянскіх рэгіёнаў, якія пакутуюць ад распаўсюджвання каранавіруса і недахопу медыцынскага абсталявання.
26 сакавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы праінфармавала, што Святы Айцец даручыў Апостальскай элемазінарыі перадаць у медыцынскія ўстановы на рэгіёнах, якія найбольш закранула пандэмія COVID-19, 30 дыхальных апаратаў, набытых некалькі дзён таму.
Шпіталі, якія атрымаюць запатрабаванае ва ўмовах барацьбы з каранавірусам абсталяванне, будуць вызначаны ў бліжэйшы час.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
