Пантыфік: права на жыццё і мір – аснова ўсіх іншых правоў

Папа Францішак падзяліўся паведамленнем у сацыяльнай сетцы Х, прымеркаваным да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН.

“Права чалавека на жыццё і мір з’яўляецца неабходнай умовай для ажыццяўлення ўсіх астатніх правоў. Няхай кіраўнікі дзяржаў пачуюць вокліч аб міры мільёнаў людзей, пазбаўленых самых элементарных правоў з-за вайны, маці ўсіх бед!”, — заклікаў Святы Айцец.

Дзень правоў чалавека прымеркаваны да даты прыняцця аднаго з самых значных дакументаў у свеце – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яна была сфармуляваная Генеральнай Асамблеяй ААН у Парыжы 10 снежня 1948 года.

Тэма 2024 года: Нашы правы, наша будучыня, зараз. “Правы чалавека пашыраюць магчымасці людзей і супольнасцяў, дазваляючы ім будаваць лепшую будучыню. У гэты Дзень правоў чалавека мы падкрэсліваем, што правы чалавека – гэта шлях да рашэнняў. Яны адыгрываюць ключавую ролю як прэвентыўная, ахоўная і пераўтваральная сіла дабра”, — паведамляецца на сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Аляксандр Панчанка — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі