Пантыфік моліцца за памерлага бразільскага кардынала

Кардынал Сэрафім Фэрнандэс дэ Араужу

Святы Айцец моліцца аб вечным супакоі для кардынала Сэрафіма Фэрнандэса дэ Араужу, арцыбіскупа-эмерыта Бэлу-Арызонці ў Бразіліі. Іерарх памёр 8 кастрычніка 2019 г. у 95-гадовым узросце.

У спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Вальмора Аліўеры Дэ Азэвэды, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі, Папа выказаў блізкасць у малітве з роднымі памерлага і вернікамі краіны. Даручаючы Божай міласэрнасці “дарагога кардынала”, Францішак прыгадаў, яго руплівае служэнне каталіцкай супольнасці, а таксама “місійны запал”, з якім памерлы “дапамагаў узрастанню ў сэрцах вернікаў любові да Езуса Хрыста і Яго Касцёла”.

Кардынал Сэрафін Фэрнандзіс дзі Араужу нарадзіўся ў 1924 г. у Бразіліі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1949 г. у Рыме. Абараніў доктарскія дысертацыі па тэалогіі і кананічным праве ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю на радзіме. У 1959 г. быў прызначаны дапаможным біскупам Бэлу-Арызонці, а ў 1986 г. прыняў кіраўніцтва гэтай архідыяцэзіяй. З 1960 па 1981 г. быў рэктарам Каталіцкага ўніверсітэта ў Мінас-Новас. Кардынальскую годнасць атрымаў 21 лютага 1998 г.

Пасля смерці дзі Араужу Калегія кардыналаў складаецца з 224 іерархаў, з якіх 127 маюць права голасу падчас выбараў Пантыфіка.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі