Невялікая вёска на поўначы Іспаніі мае больш пакліканняў, чым… жыхароў

Невялікая вёска Орнільйас-дэль-Камін, размешчаная на поўначы Іспаніі недалёка ад Бургос, мае больш духавенства, якое паходзіць з гэтай мясцовасці, чым цяперашніх жыхароў.

Мясцовы мэр, Пэдра Маёр адзначыў, што хоць гэта адзін з самых маленькіх муніцыпалітэтаў ў краіне, аднак ён мае найбольшую колькасць пакліканняў да духоўнага сану на душу насельніцтва. Таму гэта месца празвалі «міні-Ватыканам».

«Падчас апошняга перапісу насельніцтва, паведамляецца аб 61 асобе, зарэгістраванай ў нашым муніцыпалітэце. На самай справе сёння тут пражываюць пастаянна 20 чалавек. У той жа час, колькасць святароў, законнікаў і законніц з Орнільйас-дэль-Камін складае 26 чалавек», — сказаў Пэдра Маёр. Ён прызнаўся, што і ў яго сям’і двое сваякоў таксама абралі святарства, а некалькі далёкіх родных належаць да розных ордэнаў і кангрэгацый. Некаторыя з іх працуюць на місіях, у прыватнасці ў Балівіі і Венесуэле.

Орнільйас-дэль-Камін — адзін з тых муніцыпалітэтаў Іспаніі, чыё насельніцтва хутка памяншаецца. Іх становіцца ўсё больш, асабліва ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Па дадзеных Інстытута статыстыкі Іспаніі (INE), з 8125 муніцыпалітэтаў да 4955 маюць менш за тысячу жыхароў. Больш за ўсё такіх пасёлкаў ў правінцыях цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы Іспаніі, у прыватнасці, Куэнка, Гвадалахара, Сегавія, Вальядалід, Паленсія, Ла-Рыёха, Уэска, Сарагоса і Саламанку.

Акрамя таго, па дадзеных INE таксама вынікае, што ў краіне хутка расце колькасць муніцыпалітэтаў з колькасцю насельніцтва менш за 100 чалавек. Калі ў 2000 годзе было 358 такіх адзінак мясцовага самакіравання, то на сёння іх ужо 1286.

gosc.pl пераклад з Credo

для друку для друку