Больш за 200 тыс. вернікаў ужо захацелі ўбачыць туніку Езуса, аб якой кідалі лёсы жаўнеры на Галгофе.
У базіліцы св. Дыянісія ў Аржанці (Францыя) ад Вялікай Пятніцы да 10 красавіка будзе надзвычайнае выстаўленне гэтай рэліквіі. Гэта звязана з перажываннем Юбілею Міласэрнасці, а таксама з 50-годдзем ўтварэння дыяцэзіі і 150-годдзем пабудовы базілікі.
Шаты Езуса выстаўляюцца на паказ раз на сто год. Чарговае выстаўленне было запланавана на 2034 год, але ў сувязі з вышэй названымі юбілеямі, мясцовы ардынарый вырашыў зрабіць раней.
Традыцыя кажа, што туніка Езуса была ахвяравана бенедыктынкам з Аржанці ў 803 годзе Каралем Вялікім.
Польская рэдакцыя Ватыканскага радыё
для друку