З 9 па 11 снежня ў Навагрудку адбудзецца музычная сустрэча “Грай Пану”. Яна пройдзе ў рэкалекцыйным доме каля касцёла св. Арханёла Міхала.
Сустрэчу будзе праводзіць гурт “Рыбы”. Удзельнікі, між іншым, змогуць атрымаць адказы на пытанні:
- Чаму варта ведаць увесь шлях спеву ад ідэі ў галаве творцы да моманту гучання спеву ў вушах слухача?
- Што трэба мець і ўмець, каб людзі ва ўсім свеце маглі пачуць тваю музыку і спевы?
- Як знайсці натхненне, каб напісаць спеў?
- Як увогуле пісаць спевы? Гэта прывілея абраных ці проста навык, як, напрыклад, вадзіць аўтамабіль?
- Ці трэба рабіць больш, чым проста спяваць пад гітарку ў сваім пакоі?
- Ці патрабуюцца Пану Богу нашы спевы?
- Якая розніца паміж спевам касцёльным і свецкім?
- Што трэба тэхнічна, каб запісаць і выпусціць твор?
- Колькі трэба грошай, каб цябе пачулі?
- Чаму менавіта музыкам сёння неабходна больш адказна паставіцца да гэтай важнай справы?
На сустрэчу запрашаюцца як тыя, хто проста хацеў бы служыць праз музыку, так і тыя, хто ўжо доўга служыць такім чынам і не збіраецца спыняцца, а таксама тыя, хто перажывае пэўныя крызісы ў творчасці.
Прыезд і размяшчэнне – пажадана да вячэры ў пятніцу 9 снежня (вячэра ў 19.00). Пачатак сустрэчы – каля 20.00.
Праграма вельмі насычаная, таму арганізатары заахвочваюць удзельнікаў паспець, каб распачаць яе разам.
За час з вечару пятніцы да ранку нядзелі плануецца зрабіць “з нуля” сапраўдны спеў, які ў нядзелю змесцяць у інтэрнэце, каб яго маглі пачуць знаёмыя ўдзельнікаў і ўсе ахвотныя.
Таксама ў праграме будуць святая Імша, малітвы спевам, дыскусіі і шматлікія новыя адкрыцці.
Кошт за пражыванне – 60 руб (уключае харчаванне, цёплыя пакоі і ложкі). Можна скласці дадатковае ахвяраванне звыш кошту.
З сабой мець:
- асабістыя рэчы;
- прыгожую вопратку;
- сшытак і ручку ці аловак.
Музычныя інструменты браць з сабой не трэба.
Рэгістрацыя па спасылцы.
