Летняя школа касцельнага спеву пройдзе ў Браславе ў жніўні

Уладзімір Неўдах, Школа касцельнага спеву, 2016 год

З 15 па 20 жніўня 2022 года ў Браславе адбудзецца летняя школа касцельнага спеву, паведамляе waladarka.by. Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.

У праграме:

  1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў.
  2. Супольны харавы спеў.
  3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву.
  4. Арганнае суправаджэнне.

Літургічны курс прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас цэлебрацыі святой Імшы. Ён будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, ходу і сэнсу святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару.

Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў 15 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне.

szkola_spevu13

Школа касцельнага спеву, 2016 год

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

Ахвяра — 50 рублёў.

Нашы настаўнікі:

  • Літургіка – кс. Юрый Жаўняровіч
  • Арган – Нэлія Баравік
  • Вакал – Вольга Янум

Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца не пазней 6 жніўня: +37529 715-73-42 — Іна Сапун, agniinna@mail.ru

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі