Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл)
Падчас акцыі «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць каляндар «Карытас».
Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі.
«Калядная акцыя» праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты «Карытас».
Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?
