З Блаславення Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах заснаваны Цэнтр пілігрымак “Бліжэй да Бога”.
Цэнтр распачаў сваю працу арганізацыяй міжнароднай пілігрымкі па Марыйных санктуарыях Эўропы звязаных з св. Янам Паўлам ІІ, якая адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка бягучага году:
Чэнстахова — Оломоўц — Сваты Копэчак — Прага — Зальцбург — Марыяцэль — Марыятрон Гамінг — Вена — Братыслава — Вадовіцэ — Кракаў.
Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі www.GO2GOD.by
22 лютага аўтобус будзе ад’язджаць ад грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, 6). Таксама заедзе ў Баранавічы, Івацэвічы і Брэст.
Запісацца на пілігрымку і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах:
+375 (44) 79 417 26 VELCOM
+375 (29) 23 417 26 МТС
