Фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў штаб-кватэру ААН

12 мая 2017 года, напярэдадні святкавання 100-годдзя абʼяўленняў Маці Божай у Фаціме, фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў штаб-кватэру ААН.

Упершыню гэта адбылося 65 гадоў таму, 12 мая 1952 году. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «100-годдзе Фацімы. Пастаянная актуальнасць яе пасланне для свету» з удзелам Альвара Мендаса е Маўра, пастаяннага прадстаўніка Партугаліі ў ААН, а таксама арцыбіскупа Бернардзіта Аўса, Апостальскага Нунцыя і пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы ў ААН.

Гэта падзея павінна паказаць важнасць і актуальнасць фацімскага пасланне для сучаснага свету, гаворыцца ў прэс-рэлізе місіі Апостальскай Сталіцы ў ААН.

CREDO
пераклад catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі