Архив меток: Маці Божая Фацімская

Пілігрымы ў доме Марыі. Фацімская ўрачыстасць у Шуміліне

13 кастрычніка 2023 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыйшлі, каб з любоўю, ушанаваць Маці Божую Фацімскую. Ужо мінула 106 год з таго моманту, калі Марыя скіравала да дзяцей у Фаціме наступныя словы: “ Я – Маці Божая Ружанцовая. Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы. Вайна скончыцца і жаўнеры хутка вернуцца да дому (…) Няхай людзі ...

Читать далее »

У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылася адпустовая ўрачыстасць

„Адказваючы на просьбу Марыі…” У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, якім апякуюцца Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі, у Шуміліна (Віцебская дыяцэзія) у суботу 13 мая адбылася адпустовая ўрачыстасць. 13 мая 1917 года ў Партугаліі ў маленькай вёсцы Фаціма Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў: “Я прыйшла вас прасіць, каб вы сюды прыходзілі праз шэсць чарговых месяцаў, у 13 дзень, у тую ж ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Фацімскай адбыўся ў Павяцці

13 мая ў Павяцці адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з бліжэйшых парафій і шматлікія вернікі. Ганаровым госцем ўрачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Эўхарыстыю. Прыгожа аздобленая святыня чакала сваіх вернікаў ужо з раніцы, а яны, адклаўшы свае хатнія клопаты, сем’ямі спяшаліся на малітву. Літургія распачалася з урачыстага ўваходу святароў ...

Читать далее »

Набажэнства першых субот месяца

Падчас аднаго з аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, якое адбылося 13 ліпеня 1917 года, Найсвяцейшая Панна звярнулася да дзяцей з наступнымі словамі: “Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў. Бог хоча іх уратаваць, Бог хоча распаўсюдзіць па свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі будзе зроблена тое, што Я вам скажу, шмат душаў будзе ўратавана ад пекла і ў ...

Читать далее »

Праходзіць васьмідзённая духоўная пілігрымка ў Фаціму

Марыйная пілігрымка ў Фаціму сёлета пройдзе ў віртуальнай форме з прычыны эпідэмічных абмежаванняў, — паведаміў кардынал Антоніу Аугусту душ Сантуш Марту. Іерарх, на тэрыторыі дыяцэзіі якога знаходзіцца міжнародны санктуарый, папрасіў католікаў духоўна далучыцца да васьмідзённай пілігрымкі, якая пачалася 14 сакавіка 2021 г. На працягу года тысячы католікаў едуць у партугальскую Фаціму, дзе Дзева Марыя ў 1917 г. аб’явілася тром пастухам. ...

Читать далее »

Перэгрынацыя ў Віцебскай дыяцэзіі фігуры Маці Божай Фацімскай завяршылася ў Браславе

12 кастрычніка завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Браслаўскай парафіі, а разам з тым ва ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. З 13 мая па 13 кастрычніка католікі Віцебшчыны разважалі над таямніцамі паслання Маці Божай у Фаціме, аб’яўленням якой сёлета спаўняецца 100 гадоў. «Сёння, калі на Імшы прысутныя кусташы марыйных санктуарыяў у Браславе і Шуміліне, у месцы, дзе перад абразом ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах запрашае дзяцей, моладзь і дарослых прыняць удзел у міжнародным літаратурна-мастацкім конкурсе

З нагоды сотых угодкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб’яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню». Конкурс мае адкрыты характар, у ім могуць прыняць удзел дзеці, моладзь і дарослыя. Задача: стварэнне літаратурнага або мастацкага твора, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх, гэта значыць асабіста для самога ўдзельніка ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у глыбоцкай парафіі (+фота і відэа)

12 ліпеня ў 17.30 вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім віталі перад святыняй фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіраваў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін. Урачыстай працэсіяй увайшоўшы ў касцёл, Панну Марыю віталі прадстаўнікі сем’яў і дзеці. У 18 гадзін распачалася св. Імша. У гаміліі кс. Іван звярнуў увагу на постаць Марыі як нашу ...

Читать далее »

Маці Божая Фацімская наведала Навалукомль

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай трывае па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. 17 чэрвеня Марыю сустракалі вернікі парафіі Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі. Дзверы касцёла  былі адчыненыя з 17 да 20 чэрвеня, і тыя, хто толькі жадаў, маглі ў любы час прыйсці да Панны, каб зноў і зноў бачыць яе, адзін на адзін пабыць і паразмаўляць з ёю.

Читать далее »

Іўеўскі дэканат: перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай у Лаздунах

10-11 чэрвеня бягучага года у парафіі  Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Наша парафія другая па ліку ў Іўеўскім дэканаце, якая мела радасць прымаць у сябе такую вялікую Госцю. Ксёндз-дэкан Віктар Субель з групай сваіх парафіян з Трабаў увечары прывезлі фігуру Маці Божай у Лаздуны. Мясцовыя парафіяне на чале са сваім пробашчам ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі