26 кастрычніка 2024 года ў Лепелі адбудзецца трэцяе агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Праграма:
10.30 — з’езд, прывітанне;
11.00 — супольная малітва Апостальства
11.10 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта,
— магчымасць споведзі;
12.00 — канферэнцыя «Да сустрэчы ў чыстцы. Навошта дапамагаць душам чыстцовым? Тлумачаць святыя, якія спаткалі церпячыя душы. Таямніцы загробнага жыцця» (кс. канонік Валерый Орсік);
13.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч);
— абед і раз’езд.
Шчыра просім паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў да 20 кастрычніка.
Кантактная інфармацыя: +375(33) 329-91-62 — кс. Славамір Самковіч, душпастыр груп АДДЧ Віцебскай дыяцэзіі.
для друку