Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі

vicebsk-budslau47Унесены змены ў спісы гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Сваета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыльным праяўленням творчасці чалавека.

Будслаўскі фэст таксама ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродненскага раёна і інш.

У пастанове ўлічаны прапановы мясцовых органаў кіравання, заключэнні спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

pravo.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі