Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ўдзелаўскім вернікам

udziela_kanfirmacja25У парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна, 7 снежня завітаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, каб удзяліць вернікам мясцовай паарфіі сакрамант канфірмацыі. На свята сабраліся тутэйшыя і парафіяне з бліжэйшых вёсак. Бежмаванне прынялі некалькі дзесяткаў чалавек, сярод якіх было шмат моладзі.

На пачатку каталікі сустрэлі біскупа вершамі, спевамі, словамі падзякі, пажаданнямі плённай працы на карысць Касцёла і кар’ернага росту. Іерарх у сваю чаргу выказаў словы ўдзячнасці прысутным, асабліва моладзі і мужчынам, якіх у такой колькасці мала дзе сустрэнеш у касцёле. Па словах яго Эксцэленцыі, вельмі прыемна бачыць поўны касцёл людзей, бо нездарма ён быў захаваны.

Біскуп Алег узгадаў той час, калі яшчэ не вучыўся ў семінарыі, і менавіта ў Удзеле быў першы этап усведамлення свайго паклікання. Падзякаваў айцам-францішканам, якія падтрымліваюць святыню ў належным стане, захоўваюць веру і праслаўляюць Бога.

У час святой Імшы адбыўся сакрамант канфірмацыі, пасля якога ўсім бежмаваным падаравалі крыжы і пасведчанні аб прыняцці сакраманту. Напрыканцы Літургіі ўсе вернікі, якія прымалі сакрамант бежмавання, сфатаграфаваліся з біскупам на памяць.

Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі