Бэтлеемскі агонь будзе перададзены ў парафіі Віцебскай дыяцэзіі

19 снежня Бэтлеемскі агонь прыбыў у Беларусь. Перададзены праз беларуска-польскую мяжу, ён быў прынесены ў катэдральны касцёл святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Гэтым распачалося адмысловае падарожжа незвычайнага сімвала Божага Нараджэння па беларускіх парафіях, якое будзе працягвацца да 23 снежня. Прапануем азнаёміцца з пералікам парафій Віцебскай дыяцэзіі, у якія будзе прывезены агонь з Бэтлеема.

  • 23 снежня, 8.30 — г.п. Бягомль, парафія Цара Езуса Хрыста;
  • 23 снежня, 9.30 — г. Глыбокае, парафія Святой Тройцы;
  • 23 снежня, 11.00 — г. Полацк, парафія Св. Андрэя Баболі;
  • 23 снежня, 12.00 — г.п. Шуміліна, парафія Маці Божай Фацімскай;
  • 23 снежня, 14.00 — 15.00 — г. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага;
  • 23 снежня 14.30 — г. Докшыцы, парафія Найсвяцейшай Тройцы;
  • 23 снежня, 15.00 — в. Параф’янава, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 23 снежня, 16.00 — г. Бешанковічы, парафія Св. Пятра і Паўла;
  • 23 снежня, 16.30 — г. Орша, парафія Беззаганнага сэрца Марыі;
  • 23 снежня 17.00 — г. Лепель, парафія Св. Казіміра.

Азнаёміцца з агульным спісам парафій ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, у якія будзе перададзены Бэтлеемскі агонь можна на сайце catholic.by.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі