Если я вступил в новый брак и в совести своей уверен, что мой предыдущий брак был недействительным, но еще не было вынесено решение церковного суда, правильно ли я поступаю, причащаясь там, где меня не знают? Разведенные, вступившие в новый брак, не могут приступать к Причастию в силу своей объективной ситуации. Об этом упоминается, в частности, в Послании Конгрегации вероучения от ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Папскі ўніверсітэт прадставіць кнігу пра Касцёл у СССР
У Папскім грыгарыянскім універсітэце 8 лістапада 2017 года адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да перабудовы”. Выдаўцом з’яўляецца гісторык і выкладчык вышэй узгаданай навучальнай установы кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў ...
Читать далее »Як лепш сказаць па-беларуску: дзіцячая каляска? Дзіцячы вазок?
У апошняе дзесяцігоддзе ў розных сродках масавай інфармацыі, а таксама ў вусным маўленні ўсё часцей адзначаецца паралельнае ўжыванне назоўнікаў каляска і вазок са значэннем “невялікая павозка спецыяльнага прызначэння”. І калі першы з названых варыянтаў выкарыстоўваўся і ў савецкі перыяд, то другі можна лічыць яшчэ ў пэўным сэнсе неалагізмам. Чаму варта аддаваць перавагу сёння з пункту гледжання культуры мовы? Паспрабуем разабрацца. ...
Читать далее »У катэдры ў Віцебску адбыўся «Баль Святых» для дзяцей
У Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага, 28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых быў арганізаваны «Баль Святых», у якім прынялі ўдзел дзеці і іх бацькі. Ідэя і арганізацыя гэтай падзеі належыць сёстрам Служабнічкам НПМ Беззаганна Зачатай. Усе прысутныя весела і прыемна правялі час. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
Читать далее »У Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма, у якім Папа Францішак сыграў самога сябе
У нядзелю, 29 кастрычніка 2017 г. у Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма «За Сонцам» (Beyond the Sun). Ён быў паказаны па-за конкурсам у рамках 20-га рымскага кінафестывалю «Festa del Cinema», які пачаўся ў чацвер, 26 кастрычніка. У фільме апавядаецца гісторыя пецярых дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі і хочуць даведацца, як можна пазнаць Езуса. Пасля розных прыгод яны трапляюць ...
Читать далее »Фінансавая прэса распавяла пра прадпрымальных сясцёр, якія вырабляюць касметыку
У сераду, 25 кастрычніка, адна з найбуйнейшых фінансавых газет у Польшчы — «Puls Biznesu» — апісала гісторыю сясцёр-бэнэдыктынак з Францыі. Чым сёстры прыцягнулі ўвагу польскай фінансавай штодзённай газеты? За незвычайны факт, палічылі тое, што сёстры-бэнэдэктынкі займаюцца вытворчасцю натуральнай касметыкі. І больш за тое, гэтая прадукцыя прыносіць пэўны даход. Акрамя таго, сёстры з Францыі, большую частку сваёй касметыкі прызначаюць на экспарт ...
Читать далее »Што патрэбна нашым памерлым?
Мы вельмі любім нашых блізкіх. Прынамсі, павінны любіць. Перажываючы сёлетні ўспамін усіх памерлых вернікаў, паставім сабе пытанне: што патрэбна нашым памерлым? Ці патрэбна памерламу труна? Канешне, так, але, напэўна, кожны згодзіцца з тым, што труна патрэбна больш жывым людзям. Сам жа памерлы не будзе адчуваць ні камфорту, ні нязручнасці. Ён таксама не будзе ні ганарыцца тым, што ляжыць у труне ...
Читать далее »У Лучаі адзначылі ўрачыстасць святога Апостала Юды Тадэвуша (+відэа)
Урачыстая Імша з гэтай нагоды адбылася ў суботу, 28 кастрычніка. Яе адметнасцю стала тое, што ўзначаліў святочную Літургію новапрэзбітар ксёндз Алег Хмылко, які прыняў святарскае пасвячэнне тры тыдні таму, 7 кастрычніка. Богаслужэнне распачалося а 12 гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Напачатку Імшы пробашч парафіі ксёндз Яўген Міхайлаў прывітаў усіх святароў і вернікаў, якія сабраліся на гэту ...
Читать далее »Святы Пасад: дзесяткі тысяч анкет моладзі да Сіноду Біскупаў
Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў атрымаў ужо 65 тыс. анкет да наступнай Генеральнай Асамблеі, прысвечанай моладзі. У тым ліку і на іх аснове паўстане «Instrumentum Laboris» — працоўны дакумент нарады. Анкета з’явілася 14 чэрвеня 2017 г. на сайце youth.synod2018.va і можа быць запоўнена да 30 лістапада. Яна адрасавана ўсім маладым людзям ва ўзросце 16-29 гадоў, незалежна ад рэлігіі. Гэта незвычайная ініцыятыва ...
Читать далее »Італія: святар арэндаваў аўтобус, каб бясплатна прывазіць людзей да касцёла
«Парафіябусам» назвалі ў парафіі аўтобус, які бясплатна прывозіць вернікаў на малітву да касцёла. Дадатковай перавагай з’яўляецца яшчэ і тое, што кіруе ім сам… пробашч. Гэта ідэя належыць аднаму з пробашчаў італьянскай парафіі, каб палегчыць вернікам шлях да святыні. «Парафіябус» распачаў сваю працу ў першы дзень навэнны перад урачыстасцю Усіх Святых і адразу ж гэтай магчымасцю скарысталася 20 чалавек. З кожным ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!