Читать далее »
Авторские архивы: catholic_admin
Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць тысячы кветак
У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад, які будзе сімвалізаваць радасць і новае жыццё, што прыносіць з сабой уваскрасенне Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з нідэрландскага горада Лісэ. Перад адпраўленнем іх блаславіў пастыр Ротэрдамскай дыяцэзіі, біскуп Ганс ван дэн Хэндэ. Упрыгожванне плошчы пачалося раніцай 31 сакавіка. ...
Читать далее »Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры
29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага
Читать далее »Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне на Альшанцы
28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі. Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі. Данута Казановіч, фота grodnensis.by
Читать далее »Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана
Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...
Читать далее »Сімволіка страваў велікоднага кошыка
У Вялікую Суботу вернікі прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння “пасху” і ідуць у касцёл, каб блаславіць стравы на велікодны стол. У кошык можна пакласці яйкі, хлеб, вяндліна, хрэн, перац, соль, сыр, велікодная здоба, пасхальнае ягня. Кожны з Божых дароў мае ўласны характэрны сімвал, які нагадвае пра мукі і ўваскрасенне Хрыста. Яйкі Сімвал плоднасці, адраджэння жыцця, ...
Читать далее »Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)
Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...
Читать далее »Вялікі Чацвер. Віншуем усіх святароў!
Вялікі Чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Сёння накіроўваем пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. Будзьце знакамі надзеі і супакою для сучаснага свету!
Читать далее »Папа Францішак жадае плённа перажыць Пасхальны Трыдуум
Пасха – гэта самае важнае свята літургічнага года, таму што з’яўляецца цэлебрацыяй успаміну смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 28 сакавіка прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу ён прысвяціў значэнню велікодных святаў. Святы Айцец заўважыў, што Пасхальны Трыдуум, які пачынаецца Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер і завяршаецца Нешпарамі Нядзелі Уваскрасення ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!