18 мая ў 11:00 пры касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца Міцкевічаўскія чытанні, якія будуць праходзіць з нагоды 220-годдзя вялікага паэта і земляка Навагрудчыны. Міцкевічаўскія чытанні збяруць людзей культуры Навагрудчыны і ўсіх, хто захапляецца яго творчасцю. Будуць прачытаны ўрыўкі з “Пана Тадэвуша”, “Дзядоў” і шмат іншых твораў вядомага класіка літаратуры, якія прагучаць на беларускай і польскай мовах.
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Легендарную «глушылку» ў Мінску знясуць ці зробяць на ёй аглядную пляцоўку
Зігзагі лёсу: вежа, якая не давала слухаць «Ватыканскае радыё», перададзена касцёлу. Пробашч каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс. Юрый Санько распавёў, як будуць выглядаць касцёл і прылеглая тэрыторыя пасля рэстаўрацыі. Нагадаем, цяпер працягваецца збор сродкаў, неабходных для правядзення работ, і за кожнае ахвяраванне ад 3 рублёў парафія аддзячыць пяццю месяцамі малітвы. На тэрыторыі, якую ўлады перадалі ...
Читать далее »Сустрэча ў памяць Казіміра Сваяка – ксяндза Канстанціна Стаповіча – прайшла ў Клюшчанах
13 мая ў клюшчанскай парафіі адбылася імпрэза, прысвечаная 92-й гадавіне смерці кс. Канстанціна Стаповіча. Сёлетняя сустрэча была адметная тым, што ўпершыню праходзіла не так, як заўсёды, не ў прыгожым светлым касцёле, дзе сцены яшчэ памяталі голас святара-паэта, захавалі і галасы дзядоў-прадзедаў і нядаўна адышоўшых у вечнасць родных, суседзяў, парафіянаў. Сустрэча праходзіла не ў касцёле, бо касцёла, на вялікі жаль, ужо ...
Читать далее »Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў
“Ад усяго сэрца жадаю, каб будысты і католікі станавіліся больш блізкімі да сябе, дзейнічалі ва ўзаемным веданні і ў павазе да кожнай з гэтых духоўных традыцый, былі ў свеце сведкамі каштоўнасцяў справядлівасці, міру і абароны чалавечай годнасці”, — сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда. Пантыфік таксама падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, ...
Читать далее »Пантыфік: хрысціянскае выхаванне – права дзяцей
Пакліканне ахрышчаных заключаецца ў тым, каб “заўсёды крочыць, як дзеці святла, трываючы ў веры”, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 16 мая 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез аб сакрамэнце хросту, ён засяродзіў увагу на абрадзе ўручэння белага адзення і запаленай свечкі. Пераапрананне новаахрышчаных у белае адзенне практыкавалася ад першых стагоддзяў хрысціянства і сімвалізавала ...
Читать далее »Выбраныя быць сябрамі
Навучанне Хрыста, якое людзі пачулі прыкладна дзве тысячы год таму, не магло іх не шакіраваць. Месія вырашыў назваць сваіх вучняў сябрамі, а не проста слугамі, якія механічна выконваюць волю Нябачнай Істоты. Бог вырашыў выбраць чалавека і даць яму толькі адно заданне — любіць. “Любі і рабі што хочаш”, — так казаў святы Аўгустын пра галоўнае заданне чалавека. Нам не падабаецца, ...
Читать далее »Святы Пасад апублікаваў інструкцыю аб кантэмпляцыйным жыцці
Апостальская Сталіца апублікавала 15 мая 2018 года інструкцыю “Cor Orans” (Сэрца ў малітве), у якой змяшчаюцца нормы адносна рэалізацыі Апостальскай канстытуцыі „Vultum Dei quarere”, пра жыццё кантэмпляцыйных манахінь. Па даручэнні Пантыфіка над дакументам працавала Кангрэгацыя Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Прадстаўляючы інструкцыю, сакратар узгаданай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё падкрэсліў, што кожны кантэмпляцыйны кляштар мае юрыдычную аўтаномію, што ...
Читать далее »«Распаліць астылыя сэрцы»: 26 мая «Вінаграднік» у Оршы
«З-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне» (Мц 24,12). Многія задаюць сабе пытанне куды дзеўся духоўны запал, каторы быў на пачатку. Хрыстос кажа, што гэты запал знікае па прычыне беззаконня, па прычыне граху. Ці гэта адзіная прычына? А можа гэтага запалу і не было, можа гэта былі толькі эмоцыі, толькі спецыфічны самападман? Што рабіць, каб распаліць астылае сэрца, якое ...
Читать далее »Святы, на якога працавалі анёлы
Святы Ізыдор Пахач з Мадрыда (1080-1130) – успамін 15 мая. У гісторыі Касцёла ёсць святыя, якія цярпліва чакалі абвяшчэння сваёй святасці не адно стагоддзе. Адным з іх з’яўляецца Ізыдор Пахач, апякун Мадрыда і сялянскага жыцця. Амаль пяць стагоддзяў прайшло з дня яго адыходу ў вечнасць да кананізацыі, якую правёў Папа Грыгорый ХV. Выклікае здзіўленне такое спалучэнне: апякун Мадрыда і сялянскага ...
Читать далее »У Шуміліне адзначылі 101-я ўгодкі фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай
Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў нядзелю, 13 мая. У санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі шматлікія пілігрымы з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а з парафіі Святой Барбары прыйшла нават пешая пілігрымка ў складзе 22 чалавек. Святая Імша распачалася а васямнаццатай гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Праўда, трэба адзначыць, што богаслужэнне пачалося на 15 хвілін пазней запланаванага. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!