Авторские архивы: catholic_admin

Сусветная сустрэча сем’яў – прароцкая ініцыятыва Яна Паўла ІІ

Сусветная сустрэча сем’яў, якая адбудзецца 21-26 жніўня 2018 года щ Дубліне стане ўжо дзевятай і пройдзе праз 25 гадоў пасля першага форума, скліканага св. Янам Паўлам ІІ. Падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якая праходзіла 6 чэрвеня 1993 года з нагоды Сямейнага свята, арганізаванага Рухам Факаляраў, Ян Павел ІІ абвясціў важную навіну: разам з Міжнародным годам сям’і пад эгідай ...

Читать далее »

Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы з 20 па 24 жніўня

Курс «Закхей» — гэта катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы, карысна праведзены час разам. Пачатак: панядзелак, 20 жніўня, 13.30. Заканчэнне: пятніца, 24 жніўня, 13.30. Узрост: ад 14 год. Запіс абавязковы і трывае да 17 жніўня па тэл. +37529 7130233. Адказныя за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза SJE. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Читать далее »

У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”

На спатканне, якое пройдзе ў суботу 11 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Праграма сустрэчы: 11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і адарацыя; 12.00 – святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча; 13.30 – абед; 14.00 – канферэнцыя; 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. У праграме магчымыя змены. Усім, хто збіраецца браць удзел у гэтай сустрэчы, просьба ...

Читать далее »

Ідалы, якія крадуць свабоду

Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 года прайшла ў Ватыкане. Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца ...

Читать далее »

У Санцьяга дэ Кампастэла здзейснены акт вандалізму

На саборы ў Санцьяга дэ Кампастэла невядомы намаляваў сімвалы амерыканскага хард-рок-гурта «Kiss», паведамляе credo.pro. 7 жніўня 2018 года мясцовая паліцыя размясціла фатаграфіі, дзе паказана адна з скульптур на ўваходзе ў храм, аблітая блакітнай фарбай. Твар статуі быў размаляваны яркімі, як маска аднаго з членаў групы, а пад ёй — таксама блакітны фарбай — характэрны для гэтай групы надпіс. Санцьяга дэ ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву

З 13 па 18 жніўня 2018 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах арганіст Мінскага кафедральнага сабора. У праграме: 1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў; 2. Супольны харавы спеў; 3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву; 4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца ...

Читать далее »

Рукапісны ліст Святога Айца да епіскапату Чылі

Пантыфік напісаў ліст да чылійскіх біскупаў. Ён выказвае надзею, што рашэнні, прынятыя на апошняй нарадзе епіскапату дапамогуць рашуча процідзейнічаць бічу педафіліі і паспрыяюць адзінству біскупаў. Кароткі рукапісны ліст, апублікаваны на сайце Канферэнцыі Біскупаў з датай 5 жніўня 2018 года, адрасаваны старшыні епіскапату, біскупу Санцьяга Сільва Ратамалесу. У ім Францішак выказвае сваё меркаванне на тэму дэкларацыі чылійскіх біскупаў, прынятай на днях ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Грамадства патрабуе духоўных пераменаў»

Увечары 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на значэнні свята Перамянення ў жыцці хрысціяніна і звярнуў увагу на некаторыя актуальныя праблемы беларускага грамадства. Перадусім кіраўнік беларускага епіскапату падкрэсліў, што Перамяненне Пана на гары Табор стала вялікай ласкай для апосталаў Пятра, Яна ...

Читать далее »

Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...

Читать далее »

У Друі стартаваў міжнародны мастацкі пленэр

6 жніўня ў Друі (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) адкрыўся чацвёрты міжнародны мастацкі пленэр, у якім бяруць удзел прафесійныя мастакі з Беларусі, Расіі і Кітая. Творчы форум распачаўся ў дзень, калі ў Друйскай парафіі адзначалі традыцыйную ўрачыстасць Маці Божай Анёльскай. Святую Імшу з гэтай нагоды тут цэлебраваў Мёрскі дэкан кс. Кшыштаф Мянкіна. Удзельнікі пленэру на працягу дзевяці дзён будуць жыць у ...

Читать далее »