Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны адпуст у гонар святога Андрэя Апостала сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным араторыі адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся. Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
ЮНЕСКА ўнесла Будслаўскі фэст у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе МЗС. “Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння падчас 13-й сесіі аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, — распавялі ў прэс-службе. Будслаўскі фэст — гэта ...
Читать далее »Урачыстасць Хрыста Валадара сусвету адзначылі ў Лаздунах Гродзенскай дыяцэзіі
25 лістапада, на заканчэнне літургічнага года, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша адсвяткавалі ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Першая святочная Імша адбылася ў капліцы ў в. Даўнары. Парафіяне са сваім душпастырам кс. Анджэем Бураком маліліся на ўрачыстай святой Імшы ў інтэнцыі ўсёй Лаздунскай парафіі, а асаблівым чынам за кіраўніка, настаўнікаў, выхавацеляў, клерыкаў і усіх супрацоўнікаў і дабрадзеяў семінарыі ў Гродне. ...
Читать далее »Зберажом святыню разам! Верніцы з Ушачаў робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт храма
…Узляціць малітва высока. Абначуе спагада ў храме. Боль зямны знікне ў помірг вока. Плач нябесны ўпадзе дажджамі. Гэтыя словы паэта Рыгора Барадуліна верніцы з Ушачаў узялі за эпіграф да сваёй акцыі “Зберажом святыню разам”. Мэта іх акцыі – сабраць сродкі на рамонт свайго храма. Чаму менавіта верш Рыгора Барадуліна? Бо ён жа іх зямляк! Але не толькі. Рыгор Барадулін, калі ...
Читать далее »Ва Украіне манашкі змогуць фатаграфавацца на пашпарт у вэлюмах
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны сумесна з Дзяржаўнай міграцыйнай службай выступілі з прапановай перагледзець стандарты фатаграфавання на дакументы. У прыватнасці змены закрануць манашак, якія для афармлення замежнага пашпарта змогуць фатаграфавацца ў вэлюмах (галаўны ўбор жаночага габіта). 22 лістапада ў Міністэрстве прайшла адмысловая нарада з удзелам у тым ліку прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей у краіне, падчас якой абмяркоўваліся праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца ...
Читать далее »Папа Францішак: думаць пра канец жыцця – гэта мудра
Мудра думаць пра канец жыцця. Гэта не вельмі прыемна, але неабходна, заўважыў Папа падчас ранішняй святой Імшы, якую 27 лістапада цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Папа Францішак казаў пра канец свету і канец жыцця чалавека, бо “апошні тыдзень літургічнага года ў Касцёла прымушае задумацца менавіта аб гэтым”. Спасылаючыся на чытанне кнігі Апакаліпсіса (14,14-19), ён зазначыў, што тут ...
Читать далее »Міністранты са Шчучына аднавілі свае абяцанні
25 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне аднавілa свае абяцанні. Міністранты яшчэ раз паабяцалі Пану Езусу, што будуць выконваць святое служэнне пры алтары пабожна, рупліва, сумленна і радасна. Яны прасілі, каб Хрыстус, які паклікаў іх да гэтага ганаровага служэння, памнажаў іх пабожнасць і перасцерагаў ад ляноты. Таксама прасілі аб Божым благаслаўленні на чарговыя ...
Читать далее »У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове
У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
Читать далее »У Італіі біскуп адкрыў у сваім доме прытулак для бедных
Біскуп Дуглас Рэгатэры з дыяцэзіі Чэзэна-Сарсіна на паўночным усходзе Італіі адкрыў свой дом для бяздомных. Ён падрыхтаваў пакой, у якім размешчана чатырнаццаць ложкаў. Заставацца ў доме, у адрозненне ад іншых устаноў такога тыпу, тут можна неабмежаваны час. На сёння ў прытулку пражывае жанчына з двума дзецьмі і адзін чалавек з Малі. Неабходную дапамогу ў гэтай справе аказваюць валанцёры з супольнасці ...
Читать далее »Ці атрымліваецца Вам бываць на Раратняй св. Імшы?
Чакаем Вашага адказу!
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!