Супольнасць «Каштоўная Пярліна» і хрысціянскі гурт «Laudans» запрашаюць на евангелізацыйны канцэрт. Ён адбудзецца 23 лістапада ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Пачатак у 20.00. Catholic.by
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
У Браславе адзначылі 25-годдзе заснавання Беларуска-Літоўскай Дэлегатуры сясцёр Эўхарыстак
16 лістапада ва Урачыстасць Маці Божай Міласэрнасці сёстры Эўхарысткі сабраліся ў Браславе, каб падзякаваць Богу за 25 год існавання Беларуска-Літоўскай Дэлегатуры. Святкаванне распачалі адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, пасля быў даклад пра гісторыю Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Далей была святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У канцэлебры было шмат святароў, з якімі звязана служэнне сясцёр Эўхарыстак на ...
Читать далее »Завяршылася акцыя «Папа для Украіны»
Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра. Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Папы Францішка да ўкраінскага народа. Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, ...
Читать далее »Ці будуць сужэнцы злучаныя ў небе?
З вучэння Касцёла вынікае, што чалавек бярэ шлюб, каб атрымаць Божае благаслаўленне на сямейнае жыццё і быць злучаным са сваім сужэнцам у Нябесным Валадарстве. Здараюцца выпадкі, калі адзін з сужэнцаў памірае значна раней, пакідаючы ўдаўца(-ву). З кім у Небе будзе злучаны ўдавец(-ва), калі возьме другі шлюб?» “Езус сказаў ім: Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе ...
Читать далее »«Хто? Дзе? Калі?”: рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Наваполацку
З 16 па 18 лістапада ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак адбыліся рэкалекцыі для моладзі. 10 маладых людзей згадзіліся пакінуць свае штодзённыя клопаты, каб апынуцца ў атмасферы духоўнай цеплыні і тым самым нанова пачаць будаваць свае адносіны з Панам Богам, а таксама з самім сабой. Перад моладдзю было пастаўлена тры пытанні: “Хто? Дзе? Калі?” У пошуках адказу на іх дапамагала Кніга Быцця, ...
Читать далее »Папа Францішак: на Апошні суд забяром толькі тое, што падарылі іншым
Няхай усведамленне нашай часовасці на зямлі і нашых абмежаванняў нагадвае пра нашу адказнасць за сябе, бліжняга і ўвесь свет, пажадаў Папа Францішак перад “Анёл Панскі” 18 лістапада 2018 года ў Ватыкане. “У евангельскім урыўку гэтай нядзелі (пар. Мк 13,24-32) Пан хоча падрыхтаваць сваіх вучняў да будучых падзей, — заўважыў Пантыфік. — Гэта прамова не тычыцца ў першую чаргу канца свету, ...
Читать далее »Два новыя святары і дыякан ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі
17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...
Читать далее »У Оршу запрашаюць на рэкалекцыі на тэму праблемы бясплоднасці
У Оршы з 23 па 25 лістапада адбудзецца курс «Яўхім і Ганна». Ён праводзіцца ўпершыню і прысвечаны праблеме бясплоднасці, на якую будзе магчымасць паглядзець з духоўнага позірку, а таксама з боку навукі і медыцыны. У праграме прадугледжаны канферэнцыі, а таксама малітва-аздараўленне ад няплоднасці. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.00. Курс праводзяць: Людміла Баракава, урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП, а. Аляксандр Жарнасек МІС. Запіс ...
Читать далее »Як слухаць Бога, каб пачуць? Пачні з гэтых 30 хвілін
Сястра Малгажата Хмялеўская — аб духоўнай практыцы, якая гарантавана мяняе чалавечае сэрца. «Ідзі ў капліцу і пасядзі гадзіну ў цішыні. Не глядзі на гадзіннік, але таксама не бяры з сабой нават Бібліі. Таму што, калі бачыш сябра перад сабой, то яму не пішаш і не чытаеш лістоў ад яго — толькі знаходзішся з ім сам-насам. Тады чалавек упарадкоўваецца і да ...
Читать далее »У Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
Падзея адбылася ў суботу, 17 лістапада, у парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча пры касцёле Святой Тройцы. На сустрэчы прысутнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, святары, сёстры законныя, свецкія катэхеты. Пасля прывітальнага слова першым выступіў з дакладам на тэму “Інтэрнэт для катэхезы: шанец ці пагроза?” выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Андрэй Лішко. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!