Авторские архивы: catholic_admin

Вернікі з Плюсаў: “Мы і ўявіць сабе не маглі, што будзем хаваць свайго пробашча”

12 лютага ў Плюсах Браслаўскага дэканату развіталіся з пробашчам парафіі Святой Тройцы ксяндзом Казімірам Акушкам, які адыйшоў да Пана 9 лютага. Святар нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Паляны Гудагайскай парафіі Гродзенскай дыяцэзіі. Бацькі былі шчырымі вернікамі, гэта і паўплывала на яго рашэнне стаць святаром. Трэба адзначыць, што ў тыя часы прыняць такое рашэнне было няпроста.  Ва ўзросце 27 ...

Читать далее »

Ватыканская дэлегацыя на міжнародным форуме ў Маскве

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і старшыня Папскай акадэміі жыцця прыбылі ў Маскву з нагоды трэцяй гадавіны сустрэчы Святога Айца Францішка і Патрыярха Кірыла на Кубе. Кардынал Курт Кох і арцыбіскуп Вінчэнца Палья прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму: “Смерць і паміранне ў тэхналагічным грамадстве: паміж біямедыцынай і духоўнасцю”, якая прайшла 12 лютага 2019 года ў Агульцаркоўнай аспірантуры ...

Читать далее »

Часопіс “Дыялог” адзначыць 25-годдзе

23 лютага ў Баранавічах пройдзе свята, прысвечанае 25-годдзю часопіса “Дыялог”. Чвэрць стагоддзя часопіс “Дыялог” прыходзіць да чытача, несучы яму слова Евангелля, дапамагаючы знайсці шлях да Бога, каб атрымаць збаўленне. “Спадзяемся, што выконваем сваю справу пад пільным вокам Пана Бога”, — адзначаюць супрацоўнікі часопіса. У праграме свята: 11.00 — урачыстая святая Імша падзякі за 25 гадоў знаходжання часопіса “Дыялог” на ніве ...

Читать далее »

Пантыфік: быць місіянерамі па прыкладзе святых Кірыла і Мятода

Па прыкладзе святых Кірыла і Мятода станавіцца вучнямі і місіянерамі Пана ва ўсіх асяродках жыцця, заклікаў Папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 лютага прайшла ў Ватыкане. “Заўтра будзем адзначаць свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы. Няхай іх прыклад дапамагае ўсім нам станавіцца вучнямі і місіянерамі ва ўсіх асяродках жыцця, дзеля навяртання як далёкіх ...

Читать далее »

«Згарэў як свечка»: у Плюсах развіталіся з ксяндзом Казімірам Акушкам

Пахаванне адбылося ў аўторак 12 лютага. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Плюсах Браслаўскага дэканату адышоў да Пана ў суботу 9 лютага. Тут ён служыў больш за шаснаццаць гадоў, з 2002 года. 21 кастрычніка яму павінна было б споўніцца шэсцьдзесят гадоў. На пахаванне прыехалі амаль усе святары з Віцебскай дыяцэзіі, былі ксяндзы і з іншых дыяцэзій Беларусі. Было шмат сясцёр законных, ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са стаўбцоўскай трагедыяй

“Шукаючы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных прычынах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога Касцёл быў і застаецца”, — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім звароце з нагоды трагедыі, якая 11 лютага адбылася ў Стоўбцах. Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, з нагоды стаўбцоўскай трагедыі Quo vadis ...

Читать далее »

Адзін з параненых у Стоўбцах школьнікаў – католік, у парафіі моляцца аб ахвярах трагедыі

Хлопец спрабаваў заступіцца за настаўніцу, на якую напаў з нажом падлетак. У рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах 11 лютага маліліся аб ахвярах трагедыі, якая здарылася ў мясцовай школе. Аналагічная малітва адбудзецца ўранку 12 лютага па ініцыятыве пробашча Ігара Лашука. Як паведаміў Katolik.life святар, адзін з параненых школьнікаў — яго парафіянін. Ранкам 11 лютага ў Стоўбцах Мінскай вобласці здарылася двайное ...

Читать далее »

90 гадоў Латэранскіх пагадненняў і стварэння Дзяржавы Ватыкан

11 лютага 2019 года споўнілася 90 гадоў з дня стварэння Дзяржавы Ватыкан. Яна паўстала ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі, заключанамі паміж Святым Пасадам і Італіяй 11 лютага 1929 года. Ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 года дакумент забяспечыў прызнанне Італьянскім Каралеўствам уласнасці і выключнага суверэнітэту Святога Пасада на вызначанай тэрыторыі. Тэрмін “Святы Пасад” шырэйшы за “Горад-Дзяржава Ватыкан” і адносіцца да Біскупа Рыма ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI – шэсць гадоў пасля сыходу

11 лютага 2013 г. была агучана беспрэцэдэнтная навіна аб сыходзе Бэнэдыкта XVI з пасады Біскупа Рыма па прычыне ўзросту і жаданні працягваць жыць як эмерыт побач з сваім пераемнікам. Прайшло дакладна шэсць гадоў з дня, калі навіна аб намеры пакінуць Пятровае служэнне па прычынах здароўя і сталага ўзросту прагрымела на ўвесь свет, як гром сярод яснага неба. Бэнэдыкт XVI агучыў ...

Читать далее »

У Польшчы падчас парафіяльнай акцыі клуб добраахвотнага донарства здаў амаль 24 літры крыві

Падчас нядзельнай акцыі ганаровых донараў крыві ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў горадзе Кенты (Польшча) было сабрана каля 24 літраў крыві. Каштоўны дар склалі 53 донары крыві. Гэта была чарговая акцыя парафіяльнага клуба добраахвотнага донарства крыві, аднаго з самых актыўных у Польшчы. Парафіяльны клуб добраахвотнага донарства ў горадзе Кенты працуе ўжо больш за 20 гадоў. Ініцыятарам яго стварэння быў тагачасны ...

Читать далее »