4 кастрычніка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Францішка Асізскага, які жыў на мяжы XII – XIII стагоддзяў, а яго простыя і адначасова мудрыя парады застаюцца актуальнымі і сёння. Мы падрыхтавалі для чытачоў “Каталіцкага Весніка” некалькі духоўных парадаў ад аднаго з “найбольш прывабных святых”, які лічыцца папулярным не толькі сярод католікаў, а нават сярод атэістаў. Пра чысціню сэрца Бласлаўлёныя чыстыя сэрцам, бо ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Пяць новых благаслаўлёных: Святы Айцец ухваліў дэкрэты
Польскі кардынал Стэфан Вышынскі будзе абвешчаны благаслаўлёным. Аб гэтым стала вядома 3 кастрычніка 2019 г. з паведамлення Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Усяго Касцёл будзе мець пяць новых благаслаўлёных. Францішак прыняў напярэдадні кардынала Анджэла Бэчу, прэфекта Дыкастэрыі, і дазволіў абнародаваць адпаведныя дэкрэты. У адным з іх утрымліваецца пацвярджэнне цуду, здзейсненага праз заступніцтва кардынала Стэфана Вышынскага, арцыбіскупа-мітрапаліта Гнезна і Варшавы і Прымаса ...
Читать далее »Усякае ліхое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых… (Еф. 4:29)
Мат ‒ што гэта? Чалавек павінен разумець, з якім агнём ён жартуе. Курыльшчыка папярэджваюць, паказваючы згнілыя лёгкія, алкаголіка ‒ дэманструючы паразы печані. Людзі ведаюць, на што ідуць і чым рызыкуюць. Брыдкаслоўе ‒ не проста лаянка, ругань, імкненне атрымаць верх над праціўнікам у спрэчцы. Яно накіравана ў першую чаргу супраць Бога, за што атрымала назву «чорнай ругані». Мацюкацца ‒ значыць «лаяцца ...
Читать далее »Святы Айцец прызначыў про-сакратара Сінода Біскупаў
Святы Айцец Францішак прызначыў 62-гадова біскупа Марыё Грэка, дагэтуль пастыра мальтыйскай дыяцэзіі Гоца, Генеральным про-сакратаром Сінода Біскупаў. Марыё Грэк нарадзіўся ў 1957 г. на Мальце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1984 г. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага “Анджэлікум”. Займаўся душпастырствам на Мальце, нёс служэнне ў мясцовай курыі. 26 лістапада 2005 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў ...
Читать далее »У Віцебску дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай
29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валеры Орсік. На пачатку кс. Валеры падкрэсліў, што “чалавек павінен быць удзячны Богу, які нам дае жыццё і тое, што патрэбна для жыцця”. Таксама было адзначана, што Бог, акрамя ўсяго, ёсць яшчэ і прыгажосць. У гаміліі, якую прамовіў дыякан Алег Зямчонак, была ...
Читать далее »Расклад рэкалекцый і курсаў у Оршы на восень-2019
Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на курсы і рэкалекцыі, якія могуць дапамагчы чалавеку ў рэалізацыі яго хрысціянскага паклікання, у паглыбленні адносінаў з Богам. Вельмі раім выкарыстаць такую магчымасць і прапануем расклад на восень 2019 года. «Вінаграднік» (12 кастрычніка 2019 г.) «Эмаўс» — Біблійны курс (18–20 кастрычніка 2019 г.) «Назарэт» — курс самастойнай працы з Божым словам (8–10 лістапада 2019 г.) ...
Читать далее »Орша запрашае на восеньскі «Вінаграднік»
Чарговая сустрэча «Вінаградніку» пройдзе 12 кастрычніка ў Оршы. Тэма: «Навучаныя Богам». «І ўжо не будуць вучыць адзін аднаго і брат брата і казаць: «Пазнайце Пана», бо ўсе самі будуць ведаць Мяне, ад малога да вялікага…» (Ераміі 31,34). Запіс абавязковы і трывае да 10 кастрычніка па тэл: +37529 500-40-88
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле
Папа Францішак заклікае маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц. “Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, — перакананы Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе ...
Читать далее »Што рабіць са старымі ружанцамі, абразамі і фігуркамі святых? Ці можна проста выкінуць іх?
Навошта асвячаць рэлігійныя рэчы? Як іх утылізаваць, калі яны псуюцца, ламаюцца ці непатрэбныя? Што рабіць з пальмай пасля Вербнай нядзелі або мелам пасля свята Трох Каралей? На гэтыя пытанні адказвае а. Давід Тыборскі, калекцыянер рэлігійнай атрыбутыкі. — Навошта асвячаем крыжы, ружанцы, медалікі, абразы, кнігі? Хіба недастаткова, што выкарыстоўваем падчас малітвы альбо дапамагаюць прадставіць вобраз Хрыста? — Прычын шмат. Значная частка ...
Читать далее »30-ы навучальны год распачаўся ў Гродзенскай семінарыі
30 верасня ўрачыстым актам інаўгурацыі навучальнага года Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне ўжо ў 30-ы раз прыняла маладых людзей, якія праз чалавечую, інтэлектуальную, духоўную і пастырскую фармацыю хочуць аддацца выключнаму служэнню Богу і Касцёлу, паведамляе grodnensis.by. На інаўгурацыю прыбыло шмат гасцей. Прысутнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!